Latest
Беларускія грамадзяне не атрымліваюць абароны ў нацыянальных судах і звяртаюцца ў Камітэт ААН
Скарга студэнткі Маі Абромчык, якая пацярпеда ад неправамерных дзеяняў супрацоўнікаў АМАПу 19 снежня 2010 года падчас разгону мірнай акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці ў Мінску, зарэгістраваная ў Камітэце ААН па правах чалавека. А грамадскія дзеячы з Баранавічаў ужо атрымалі адказ на сваю скаргу.
Праваабаронцамі прадстаўлена даследаванне масавых затрыманняў пасля выбараў 19 снежня 2010 года
Два гады прайшло з прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 у Беларусі, якія былі адзначаныя масавымі арыштамі і затрыманнямі палітыкаў і грамадскіх актывістаў, некаторыя з іх дагэтуль знаходзяцца за кратамі. З гэтай нагоды праваабаронцы прадставілі свае даследаванні, у якіх пазначаныя дэталі тых судовых працэсаў.
Конкурс эсэ па правах чалавека 2013
10 снежня 2012 у Міжнародны Дзень правоў чалавека Цэнтр прававой трансфармацыі і Лятучы універсітэт абвесцілі штогадовы конкурс эсэ па правах чалавека. Конкурс накіраваны на заахвочванне самастойных даследаванняў па пытаннях забеспячэння і абароны правоў чалавека ў Беларусі.
Маці расстралянага – праваабаронца года ў Беларусі
Прадстаўнікі шэрагу праваабарончых арганізацыяў Беларусі 10 снежня традыцыйна вызначалі найлепшых сярод праваабаронцаў, журналістаў і адвакатаў. Праваабаронцай года 2012 абраная Любоў Кавалёва (на фота), маці расстралянага за тэракт у мінскім метро.
Беларускаму палітвязню Мікалаю Дзядку ўзмацнілі жорсткасць пакарання
4 снежня суд пастанавіў накіраваць палітвязня Мікалая Дзядка (на фота) для далейшага адбыцця пакарання ў турму. Прычынай стала тое, што яго прызналі нібыта «злосным парушальнікам рэжыму» ў калоніі, дзе ён адбываў пакаранне папярэдне.
Белорусские правозащитники и юристы встретились с украинским омбудсменом Валерией Лутковской
29 октября в Киеве в Секретариате Уполномоченного Верховной Рады Украины по правам человека состоялась встреча белорусских юристов и правозащитников, участников программы «Международное право для защиты общественных интересов» с омбудсменом Валерией Лутковской (на фото).
Нягледзячы на канфіскацыю офіса, «Вясна» будзе працягваць працу
17 лістапада стала вядома, што канфіскацыя офіса Праваабарончага цэнтра «Вясна» пройдзе 26 лістапада. Праваабаронцы адзначаюць, што для супрацоўнікаў арганізацыі гэта не стала нечаканасцю і сваю працу яны будуць працягваць у любых абставінах.
Праваабаронцы правялі першыя кансультацыі са спецдакладчыкам ААН па Беларусі
12 – 13 лістапада ў Беларускім ДПЧ прайшла першая сустрэча беларускіх праваабаронцаў са спецыяльным дакладчыкам ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклашам Харашці.
Месцазнаходжанне палітвязня Змітра Дашкевіча было невядомым цэлы тыдзень (абноўлена)
30 кастрычніка выязны Мазырскі суд пастанавіў перавеcці лідара «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча (на фота) з мазырскай калоніі ў «крытую» турму. З тае пары і аж да 8 лістапада пра месцазнаходжанне Змітра нічога не было вядома.