Latest
Камітэт абароны журналістаў заклікаў улады Беларусі спыніць ціск на журналістку Ірыну Халіп
Камітэт абароны журналістаў звярнуўся да беларускіх уладаў з заклікам спыніць ціск на беларускую журналістку Ірыну Халіп (на фота). Таксама пра складанасці працы Халіп і іншых беларускіх журналістаў распавяла старшыня Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Жана Літвіна на паседжанні Агульнага камітэта па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях Парламенцкай Асамблеі АБСЕ.
Прааналізаваныя медыя-прастора і сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі
У ходзе сустрэч у Кіеве з 18 па 20 лютага Спецыяльны дакладчык па Беларусі атрымаў магчымасць сустрэцца з міжнароднымі і беларускіх медыя-экспертамі, а таксама праваабаронцамі і ахвярамі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
Маці расстралянага Любоў Кавалёва прызнаная чалавекам года ў родным горадзе
Любоў Кавалёва, маці пакаранага смерцю па справе аб выбуху ў мінскім метро Уладзіслава Кавалёва,прызнаная “Чалавекам года Віцебска -2012”. Віцебск – беларускі горад, у якім выраслі расстраляныя па абвінавачанні ў арганізацыі тэракту Уладзіслаў Кавалёў і Дзмітры Канавалаў.
Еўрадэпутат Марэк Мігальскі хоча сустрэцца з беларускімі палітвязнямі
Еўрадэпутат Марэк Мігальскі (на фота), які з’явіўся ініцыятарам кампаніі салідарнасці з двума палітычнымі вязнямі – лідэрам «Маладога фронту» Змітром Дашкевічам і экс-кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 г. Мікалаем Статкевічам – звярнуўся да Міністэрства замежных спраў з просьбай сустрэцца з імі ў месцах зняволення.
Знакавае рашэнне ААН: Затрыманне Алеся Бяляцкага адвольнае, патрабуецца вызваленне і кампенсацыя
На сваёй 64-й сесіі Працоўная група па адвольных затрыманнях Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН) прыняла рашэнне, у якім яна прызнала, што затрыманне беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, прэзідэнта Праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзідэнт FIDH, было адвольным.
Навучальны візіт беларускіх юрыстаў у Страсбург: тэорыя была рэалізаваная на практыцы
З 27 па 29 лістапада 2012 г група беларускіх выпускнікоў, навучэнцаў, арганізатараў і экспертаў Праграмы Сеткі Дамоў Правоў Чалавека “Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў” у складзе 22 чалавек знаходзілася з навучальным візітам у Страсбургу.
Беларусы назіралі за прэзідэнцкімі выбарамі ў Чэхіі
Група кароткатэрміновых міжнародных наведала 182 выбарчыя ўчасткі ў розных рэгіёнах краіны. Беларускія назіральнікі адзначылі высокі ўзровень арганізацыі выбараў і звярнулі ўвагу на празрыстую і эфектыўную сістэму падліку галасоў.
У Вільні быў прадстаўлены «Гендэрны лікбез»
8 студзеня ў Беларускім доме правоў чалавека прайшоў прэм’ерны паказ фільма “Сукенка” і рэсурснага пакета «Гендэрны лікбез» для навучання дарослых па пытаннях гендэрнай адчувальнасці, створанага беларускімі ўдзельніцамі і экспертамі праекта “Развіццё гендэрнай адчувальнасці ў Беларусі”.
Прэм’ера фільма “Сукенка” і рэсурснага пакета «Гендэрны лікбез»
Беларускі дом правоў чалавека мае гонар запрасіць Вас на прэм’ерны паказ фільма “Сукенка” і рэсурснага пакета «Гендэрны лікбез» для навучання дарослых па пытаннях гендэрнай адчувальнасці, створанага беларускімі ўдзельніцамі і экспертамі праекта “Развіццё гендэрнай адчувальнасці ў Беларусі”.