Latest
Беларусу пагражае зняволенне за дабрачыннасць
На беларуса Аляксея Шчадрова (на фота), які арганізаваў прытулак для бяздомных, заведзеная справа па артыкуле 193-1 крымінальнага кодэксу— дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Аляксею Шчадрову пагражае 2 гады калоніі.
Юстас Палецкіс: Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі выклікае асцярогу
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі «застаецца сумнай і выклікае асцярогу». Пра гэта гаворыцца ў справаздачы, якую дакладчык дэлегацыі Еўрапарламента (ЕП) па Беларусі Юстас Палецкіс падрыхтаваў для Савета ЕС, Еўракамісіі і Службы знешніх дзеянняў.
Новая назва: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава
31 ліпеня была афіцыйна зацверджаная новая назва Беларускага Дома правоў чалавека ў Вільні – Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава. Назва змененая ў гонар выбітнога праваабаронцы, аднаго з заснавальнікаў і першага прэзідэнта Беларускага Дома правоў чалавека, які у 2012 годзе памер пасля цяжкай і доўгай хваробы.
Алесь Бяляцкі: 2 гады адвольнага арышту ў Беларусі
Яшчэ раз, мы заклікаем улады Рэспублікі Беларусь неадкладна і безумоўна вызваліць Алеся Бяляцкага. Ён утрымліваецца пад вартай з 4 жніўня 2011 года.
У Вільні прайшлі акцыі салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі
4-5 жніўня ў межах Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі ў Вільні прайшлі акцыі, прысвечаныя гадавіне арышту вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Актывісты наладзілі шэраг інфармацыйных акцый у цэнтры горада і пікет каля амбасады Беларусі ў Літве.
Гадавіна арышту Алеся Бяляцкага: далучайцеся да акцыі салідарнасці!
4 жніўня 2013 года мы адзначаем сумную гадавіну – два гады з моманту арышту Алеся Бяляцкага, два гады за калючым дротам за абарону правоў чалавека ў яго роднай краіне, Беларусі. Заклікаем Вас выказаць салідарную падтрымку беларускаму праваабаронцу.
4 жніўня – Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі
У межах Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі 4-5 жніўня 2013г. у Вільні пройдзе шэраг акцый, прысвечаных чарговай гадавіне арышту вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 гады турэмнага зняволення за актыўную дзейнасць у абароне правоў чалавека ў Беларусі.
Беларусские участники проекта ILIA: “Подобных знаний в университетах Беларуси не дают”
19-21 июля в Вильнюсе прошел региональный семинар для белорусских выпускников проекта «Дистанционное обучение адвокатов правам человека», в рамках которого выпускники курса дистанционного обучения получили дипломы и сертификаты, а также смогли продемонстрировать свои знания в рамках тренировочного судебного процесса.
Спецдакладчык ААН сустрэўся з беларускімі праваабаронцамі
Cпецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці (на фота) не мае магчымасці наведаць Беларусь і праводзіць кансультацыі з беларускімі праваабаронцамі і прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці ў Вільні. 13 ліпеня ў Вільні завяршылася чарговая такая сустрэча.