Latest
Агляд правоў чалавека ў Беларусі: бягучае становішча
Прадстаўнікі FIDH і беларускіх НДА абмяркуюць бягучую сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі – будзе прадстаўленая самая актуальная інфармацыя ад беларускіх праваабаронцаў і іхміжнародных калегаў. Дакладчыкі закрануць тэмы, што выклікаюць найбольшы клопат пра беларускіх праваабаронцаў.
Палітвязень нанес сабе цяжкія цялесныя пашкоджанні пратэстуючы супраць дзеянняў адміністрацыі турмы
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч (на фота) лязом ускрыў сабе жывот на знак пратэсту супраць здзеклівага стаўлення адміністрацыі турмы – нягледзячы на ўзорныя паводзіны, яго спрабавалі дэскрэдытаваць, склаўшы рапарт пра тое, што пасля адбою ён не знаходзіўся ў ложку.
Кніга Алеся Бяляцкага пра літаратуру «псуе імідж Рэспублікі Беларусь»
Кніга Алеся Бяляцкага “можа нанесці ўрон іміджу Рэспублікі Беларусь”. Да такой высновы прыйшла экспертная камісія, на разгляд якой Ашмянская мытня накіравала зборнік літаратуразнаўчых эсэ і нарысаў “Асьвечаныя Беларушчынай”, што выйшаў у свет за час зняволення аўтара.
Белорусские правозащитники познакомились с работой омбудсмена в Украине
В рамках образовательной программы «Международное право для защиты общественных интересов» белорусские правозащитники встретились с украинскими коллегами и получили возможность узнать об опыте работы офиса Уполномоченного Верховной Рады по правам человека Украины.
За крытыку сістэмы аховы здароўя беларуса накіравалі на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне
«Беларускі Хельсінкскі Камітэт», Праваабарончы цэнтр «Вясна» і міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікаюць дамагацца вызвалення віцебскага псіхіятра Ігара Пастнова (на фота), падвергнутага прымусоваму лячэнню за рэзкую крытыку мясцовай сістэмы аховы здароўя.
На волю выйшаў палітвязень Аляксандр Францкевіч
3 верасня скончыўся тэрмін зняволення палітвязня Аляксанда Францкевіча (на фота), які правёў 3 гады у калоніі. Пасля вызвалення Аляксандр распавёў пра ціск, які аказваўся на яго ў зняволенні, і свае планы на будучыню.
Палітвязень Зміцер Дашкевіч на волі
Лідэра «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча выпусцілі з Гарадзенскай турмы раніцай 28 жніўня. Палітычнага вязня сумлення сустракалі дзесяткі людзей – сябры, журналісты і жонка Наста Дашкевіч.
Беларускі ДПЧ імя Барыса Звозкава запрашае да супрацоўніцтва валанцёраў
Беларускі ДПЧ імя Барыса Звозкава заклікае людзей з актыўнай грамадзянскай і жыццёвай пазіцыяй, гатовых прысвяціць свае высілкі і час валанцёрскай працы і зацікаўленых у набыцці вопыту, новых знаёмстваў і ведаў, далучыцца да каманды валанцёраў-практыкантаў.
Беларускія праваабаронцы салідарныя з Варонежскім Домам Правоў Чалавека
Больш за дваццаць грамадзянскіх і палітычных актывістаў Гомеля паставілі свае подпісы ў падтрымку Дома Правоў Чалавека (ДПЧ), які знаходзіцца ў расійскім горадзе пабраціме Гомеля – Варонежы. Зварот, які адрасаваны губернатару Варонежскай вобласці Аляксею Гардзееву ўтрымлівае просьбу не пазбаўляць Цэнтр па Правах Чалавека займанага ім памяшкання.