Separator

Latest

December 18, 2013

Яшчэ адзін чалавек асуджаны на смяротнае пакаранне ў Беларусі

Праваабаронцам стала вядома, што ў Беларусі вынесена яшчэ адно смяротнае пакаранне. Рашэнне было вынесена 26 лістапада 2013 года ў дачыненні да 53-гадовага грамадзяніна, якому інкрымінавана пяць эпізодаў забойства ў стане алкагольнага ап’янення. Пад следствам асуджаны знаходзіўся з 2011 года і за гэты час у яго змянілася тры адвакаты.

December 10, 2013

У Дзень правоў чалавека – пра права на жыццё

10 снежня традыцыйна адзначаецца як Дзень правоў чалавека. З гэтай нагоды Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава сумесна з Пасольствам Каралеўства Нідэрландаў у Літве правялі ў Вільні дыскусію па пытанні сістэмы крымінальнага правасуддзя і смяротнага пакарання ў Беларусі.

December 9, 2013

Палітычна матываваны пераслед Васіля Парфянкова працягваецца – год калоніі строгага рэжыму

Былы палітвязень Васіль Парфянкоў асуджаны на год калоніі строгага рэжыму па абвінавачанні ў парушэнні правілаў адбыцця прэвентыўнага нагляду. Праваабарончы цэнтр “Вясна” і БХК расцэньваюць прысуд як палітычна матываны пераслед.

November 30, 2013

У Вільні прайшоў беларускі “дэмакратычны кірмаш”

28-29 лістапада ў Вільні прайшоў ByRoom – своеасаблівы форум грамадзянскай супольнасці Беларусі, дзе актывісты змаглі прадставіць дзейнасць грамадскіх арганізацый, падзяліцца ідэямі і паўдзельнічаць у абмеркаванні важных для Беларусі пытанняў падчас арганізаваных круглых сталоў. Так, 29 лістапада падчас круглага стала па выніках Саміта Усходняга Партнёрства праваабаронцы і ўдзельнікі абмеркавалі шляхі прасоўвання правоў чалавека ў Беларусі.

November 26, 2013

Круглы стол: Як садзейнічаць прасоўванню правоў чалавека ў Беларусі?

29 лістапада ў межах BўRoom у Вільні пройдзе круглы стол па выніках Саміта Усходняга Партнёрства: Як садзейнічаць прасоўванню правоў чалавека ў Беларусі? Удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць бягучую сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і шляхі павышэння станоўчага стаўлення і павагі да правоў чалавека ў краіне.

November 19, 2013

Программа «Международное право для защиты общественных интересов» активно сотрудничает с ОБСЕ БДИПЧ

Программа Сети Домов прав человека для юристов и правозащитников «Международное право для защиты общественных интересов» поддерживает разноплановое сотрудничество с ОБСЕ БДИПЧ, результатами которого стали новые обучающие семинары для участников и руководство для подготовки программ и обучению правам человека.

November 18, 2013

УВКПЧ выпусціў новы даведнік для грамадзянскай супольнасці аб тым, як выконваць рэкамендацыі ААН

Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па правах чалавека выпусціў новы даведнік для прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці аб тым, як выконваць рэкамендацыі ААН ў сферы правоў чалавека. Ён можа прапанаваць добрыя прыклады таго, як павысіць эфектыўнасць і бачнасць міжнародных працэдур і стандартаў на нацыянальным узроўні.

November 12, 2013

Складанае становішча беларускіх СМІ адзначана на міжнародным узроўні

Беларусь — апошняя ў Індэксе свабоды прэсы сярод краінаў «Усходняга партнерства» Еўразвязу. Праз пастаяннае з’яўленне трывожных сігналаў у галіне СМІ ў Беларусі была прызначана адмысловы Прадстаўнік Міжнароднай азіральнай місіі.

November 6, 2013

Bў-ROOM – крэатыўная грамадзянская прастора

Лепшыя грамадзянскія актывісты Беларусі падрыхтавалі Bў-ROOM – крэатыўную грамадзянскую прастору, што супадзе з Віленскім самітам. Мерапрыемства, якое адбудзецца 28-29 лістапада, прыцягне увагу да грамадзянскай актыўнасці і узаемадзеяння з Беларуссю – бліжэйшым геаграфічным суседам Еўрапейскага саюза, што упарта застаецца па-за межамі Усходняга партнёрства.