Latest
Праваабаронцу Алену Танкачову высылаюць з Беларусі на тры гады
Беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі распачалі кампанію ў падтрымку вядомай беларускай праваабаронцы Алены Танкачовай (на фота), старшыні Праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend, якую пазбавілі віда на жыхарства ў Беларусі і абавязалі пакінуць краіну на 3 гады.
Афіцыйны Мінск заклікаў ААН навесці парадак у Радзе па правах чалавека
У рамках 69-й сесіі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку прадстаўнікі афіцыйнага Мінска выказваюцца супраць супрацоўніцтва са спецдакладчыкам Міклашам Харасціі падвяргаюць сумневу правамернасць дзеянняў беларускіх праваабаронцаў.
Спецдакладчык ААН па правах чалавека М.Харасці прадставіць шэраг рэкамендацый для ўладаў Беларусі
Спецдакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці (на фота) падрыхтаваў справаздачу, што будзе прадстаўленая 28 кастрычніка на 69-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку.Адна з прадстаўленых рэкамендацый уладам Беларусі – неадкладнае і безумоўнае вызваленне ўсіх палітзняволеных.
Праваабаронцы заклікаюць адмяніць смяротнае пакаранне ці хаця б змяніць працэдуру яго выканання
10 кастрычніка — Сусветны дзень супраць смяротнай кары. У офісе праваабарончага цэнтра «Вясна» ў Мінску адбылася выніковая прэс-канферэнцыя кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнай кары ў Беларусі».
У абарону годнасці
Днямі ў Вільнюсе (Літва), у Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскага адбыўся выпуск навучэнцаў адукацыйнага праекту “Імплементацыя дэ-факта міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь у галіне грамадзянскіх правоў і свабод” праграмы “Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў”. Праграму рэалізуюць сябры міжнароднай Сеткі дамоў правоў чалавека дзеля падвышэння кваліфікацыі праваабаронцаў і іх падтрымкі.
Фатограф Марыяна Хардзі з Украіны: “Я паеду хоць на край света, каб данесці праўду”
26 верасня ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава прайшло адкрыццё фотавыставы “Рэвалюцыя годнасці – у эпіцэнтры падзей». Фотакарэспандэнт Марыяна Хардзі (на фота) прадставіла здымкі кіеўскіх пратэстаў канца 2013- пачатку 2014гг., распавяла пра ўбачанае, адказала на пытанні прысутных і нават прадэманстравала гумовыя кулі,якімі стралялі ў пратэстоўцаў і прэсу.
Беларускія НДА накіравалі ў ААН даклад у рамках працэдуры Ўніверсальнага перыядычнага агляду
Прадстаўлены ў офіс Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека даклад змяшчае агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Адзначыўшы пэўныя крокі па выкананні рэкамендацый, дадзеных па выніках першага цыкла УПА і прынятых Беларуссю, праваабаронцы выказалі заклапочанасць адсутнасцю рэальнага прагрэсу па ключавых праблемных сферах з правамі чалавека ў краіне.
Адкрыццё фотавыставы “Рэвалюцыя годнасці – у эпіцэнтры падзей»
26 верасня ў 15.00 у Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава адбудецца адкрыццё фотавыставы “Рэвалюцыя годнасці – у эпіцэнтры падзей», у межах якой будуць прадстаўленыя здымкі кіеўскіх пратэстаў канца 2013- пачатку 2014гг. ад фотакарэспандэнта Марыяны Хардзі(Чарнігаў, Україна).
АБСЕ апублікавала пратакол перамоваў у Мінску
Арганізацыя па бяспецы і супрацы ў Еўропе апублікавала тэкст Пратаколу па выніках кансультацыяў трохбаковай кантактнай групы па сумесных кроках, накіраваных на імплементацыю мірнага плану прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і ініцыятываў прэзідэнта Расіі Ўладзіміра Пуціна, што быў падпісаны 5 верасня ў Менску.