Latest
Маці расстралянага патрабуе змяніць заканадаўства, якое забараняе выдаць ёй цела сына
Маці пакаранага смерцю гамельчука Аляксандра Грунова просіць Прэзідэнта, абедзьве палаты Парламента, Вярхоўны суд і Урад краіны ініцыяваць перад Канстытуцыйным судом пытанне аб неканстытуцыйнасці Крымінальна-выканаўчага кодэкса, які забараняе выдаваць целы растраляных і паведамляць аб месцах іх пахавання.
Юрый Рубцоў – новы зняволены па палітычных матывах
Актывіст з Гомеля Юрый Рубцоў (на фота), якога абвінавацілі ў абразе суддзі, будзе адбываць пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна. Раней там адбываў пакаранне сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец. Рубцоў быў абвінавачаны злачынстве, прадугледжаным артыкулам 391 Крымінальнага кодэкса – абраза суддзі або народнага засядацеля.
Палітвязень Эдуард Лобаў выйшаў на волю
Палітвязня Эдуарда Лобава 18 снежня вызвалілі з Івацэвіцкай папраўчай калоніі №22 ў 8 гадзін раніцы. Яго сустракалі сям’я, журналісты і паплечнікі воклічам “Жыве Беларусь!”.
Смяротнае пакаранне, палітычны пераслед, прэвентыўныя затрыманні – Дзень правоў чалавека ў Беларусі
9 снежня, напярэдадні Дня правоў чалавека, у Вільні прайшла дыскусія з беларускімі і літоўскімі праваабаронцамі, грамадскімі дзеячамі і сваякамі палітзняволеных, а таксама адкрыццё фотавыставы, прысвечанай праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі.
Дыскусія і адкрыццё фотавыставы, прымеркаваныя да Дня правоў чалавека
Беларускі Дом правоў чалавека сумесна з Freedom House запрашае вас на дыскусію “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў цэнтры ўвагі: выклікі і чаканні напярэдадні 2015 года” і адкрыццё выставы “Вышэйшая мера”. Мерапрыемства, арганізаванае з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека, адбудзецца 9 снежня ў 14:00 у Еўрапейскім інфармацыйным бюро Сойма Літоўскай Рэспублікі (Вільнюс, пр-т Гедыміна, 53, будынак 3). Мовы мерапрыемства – руская і англійская з перакладам на літоўскую.
Камітэт ААН па правах чалавека публічна выказаўся пра смяротнае пакаранне Аляксандра Грунова
Камітэт ААН па правах чалавека асудзіў парушэнне Беларуссю міжнародна-прававых абавязацельстваў праз выкананне смяротнага прысуду у дачыненні да Аляксандра Грунова, чыя справа на той момант знаходзілася на разглядзе ў КПЧ. КПЧ прасіў беларускія ўлады прыпыніць выкананне пакарання да разгляду справы, аднак прысуд быў выкананы, і цяпер справа будзе разгледжана, нягледзячы на тое, што заяўнік ужо расстраляны.
Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне Беларусcю правоў Алеся Бяляцкага
24 кастрычніка 2014 г. Камітэт па правах чалавека ААН прыняў гістарычнае рашэнне па справе Алеся Бяляцкага (на фота), старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), прызнаўшы, што дзяржава Беларусь парушыла яго права на свабоду і асабістую недатыкальнасць, права на справядлівае судовае разбіральніцтва і права на свабоду асацыяцый Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Беларускія праваабаронцы змагаюцца супраць смяротнага пакарання праз Камітэт па правах чалавека ААН
Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне Беларуссю права на жыццё расстралянага ў 2010 годзе Васіля Юзэпчука. Справа іншага пакаранага смерцю грамадзяніна Беларусі Аляксандра Грунова яшчэ чакае разгляду ў КПЧ ААН, а пакуль праваабаронцы звярнуліся да спецдакладчыка ААН па пазасудовых пакараннях смерцю.
У Беларусі выкананы трэці смяротны прысуд за бягучы год
Асуджаны да смяротнага пакарання жыхар Гомеля Аляксандр Груноў расстраляны. Пра гэта стала вядома 4 лістапада ад яго маці Вольгі Груновай. Праваабаронцы выказваюць пратэст супраць такога віда пакарання і непакояцца за яшчэ аднаго асуджанага, што чакае выканання прысуда.