Separator

Latest

May 25, 2015

Падпішыце петыцыю: Свабоду палітвязням у Беларусі!

Праваабарончы цэнтр “Вясна”, швейцарска-нямецкая асацыяцыя Libereco – Партнёрства за правы чалавека і незалежная праваабарончая арганізацыя Freedom House апублікавалі сумесную анлайн-петыцыю з патрабаваннем да прэзідэнта Беларусі Лукашэнкі вызваліць усіх палітычных зняволеных.

May 19, 2015

Презентация «Психиатрия и права человека в Республике Беларусь: законодательство и практика»

28 мая в 13:00 в Беларуском доме прав человека им. Б. Звозскова (Vilnius, Latako 3) состоится презентация «Психиатрия и права человека в Республике Беларусь: законодательство и практика» с участием экспертов из Беларуси, Польши и США. В рамках презентации будет представлена информация об актуальной ситуации с соблюдением прав человека в области психиатрии в Беларуси: законодательство, правоприменительная практика, особенности белорусской реальности. Также будут представлены рекомендации, подготовленные международными экспертами.

May 14, 2015

Новы від правакацый супраць праваабаронцаў – парнаграфія

13 траўня праваабаронца, старшыня Гомельскага аддзялення РГА «Прававая ініцыятыва» Леанід Судаленка (на фота) быў выкліканы для апытання ў якасці сведкі па крымінальнай справе.

May 11, 2015

Мiкалай Статкевіч застанецца ў турме яшчэ на паўтара гады

Суд над палітвязнем Мікалаем Статкевічам па змене рэжыму адбыцця пакарання – з заменай яго на турэмны – адбыўся 4 траўня ў Шклоўскай папраўчай калоніі №17. Падставай для змены рэжыму сталі шматлікія парушэнні правілаў унутранага распарадку калоніі і непадпарадкаванне патрабаванням кіраўніцтва. У лісце сваёй жонцы Марыне Адамовіч ён пісаў пра тое, што змешчаны ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).

May 6, 2015

Другі раўнд УПА: справаздачу Беларусі абмеркавалі ў Савеце па правах чалавека ААН

4 траўня ў межах працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду (УПА ) Беларусь прадставіла справаздачу Савету па правах чалавека ААН. Гэта ўжо другі раўнд УПА для Беларусі, таму краіна паведаміла пра выкананне рэкамендацый, якія былі атрыманыя па выніках перашага раўнда UPR у 2010 годзе.

April 29, 2015

Беларускія ўлады па-ранейшаму забараняюць замежным праваабаронцам уезд у краіну

Старшыні міжнароднай праваабарончай арганізацыі Libereco – Partnership for Human Rights Ларсу Бюнгеру адмоўлена ў беларускай візе. Гэта чацвертая адмова ў беларускай візе праваабаронцу, чыя арганізацыя апошнія чатыры гады ладзіць кампанію за вызваленне палітычных вязняў Беларусі. Папярэднія адмовы былі ў 2010, 2011 і 2013 гадах.

April 22, 2015

Призыв прекратить преследование правозащитника Леонида Судаленко

60 независимых правозащитных организаций Сети Домов прав человека призывают белорусские власти прекратить преследование правозащитника Леонида Судаленко и расследовать угрозы выдвинутые против него и его семьи.

April 17, 2015

У Вільні паказалі фільм пра зніклых апанентаў рэжыму Лукашэнкі

16 красавіка ў Вільні прайшоў паказ дакументальнага фільма “Банда”, які распавядае пра зніклых беларускіх палітыкаў і журналістаў. У межах презентацыі была арганізаваная дыскусія з прадзюсарам фільма і вядомай беларускай праваабаронцай Раісай Міхайлоўскай. Арганізатарамі прагляду выступілі Беларускі дом правоў чалавека, Freedom House і пасольства Чэхіі ў Літве.

April 8, 2015

Ціск на Мікалая Статкевіча ў турме ўзмацніўся

На экс-кандыдата ў прэзідэнты і палітвязня Мікалая Статкевіча значна вырас ціск у турме, што выклікае занепакоенасць у праваабаронцаў і не здзіўляе кіраўніка краіны.