Separator

Latest

July 11, 2015

Мандат спецдакладчыка па Беларусі працягнуты яшчэ на адзін год

На 29 сэсіі па выніках галасавання Савет па правах чалавека ААН пастанавіў працягнуць мандат спецыяльнага дакладчыка па Беларусі яшчэ на адзін год.Там жа быў заслуханы даклад спецдакладчыка па Беларусі Міклаша Харасці (на фота) аб бягучай сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.

July 6, 2015

Статкевіч – палітвязень, якога плануюць вылучаць кандыдатам у прэзідэнты

Шэсць палітычных вязняў застаюцца за кратамі ў Беларусі, сярод іх – экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 году Мікалай Статкевіч. Шэраг дэмакратычных структураў аб’ядналіся вакол ініцыятывы вылучэння Статкевіча і на сёлетніх выбарах. Гэта мае стаць праявай салідарнасці і прыцягнуць увагу грамадства да праблемы палітвязняў, на якіх па-ранейшаму ў месцах зняволення аказваецца ціск.

July 2, 2015

Работа проекта ILIA: как организовано обучение адвокатов нового поколения

Адвокаты из Азербайджана, Беларуси, Молдовы, России и Украины в данный момент проходят обучение в рамках третьего цикла проекта «Дистанционное обучение адвокатов правам человека». В конце июня в Вильнюсе прошла рабочая встреча команды проекта, которая позволила проанализировать информацию, полученную от слушателей, и разработать ряд действий для усовершенствования учебного процесса.

June 17, 2015

Аналітычны агляд сітуацыі з правамі чалавека за студзень-сакавік 2015 года

Беларускія праваабарончыя арганізацыі распрацавалі аналітычны агляд, які вызначае сярэднетэрміновыя тэндэнцыі ў галіне правоў чалавека, сацыяльна-палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў Беларусі. Дадзены агляд ахоплівае перыяд са студзеня да сакавіка 2015 года.

June 12, 2015

Беларускія праваабаронцы выказваюць салідарнасць з палітзняволенымі Азербайджана

12 чэрвеня ў Азербайджане прайшло адкрыццё першых Еўрапейскіх Алімпійскіх Гульняў. У межах акцыі “Спорт за правы” (“ Sport for Rights”) беларускія праваабаронцы зладзілі фота-акцыю ў падтрымку палітзняволеных Азербайджана – праваабаронцаў, актывістаў, журналістаў.

June 11, 2015

Amnesty International прызнала Юрыя Рубцова вязнем сумлення

Праваабрончая арганізацыя Amnesty International прызнала Юрыя Рубцова вязнем сумлення і разглядае прысуд яму як частку доўгатэрміновай кампаніі пераследу актывістаў грамадзянскай супольнасці з боку беларускіх уладаў.

June 10, 2015

Мерапрыемствы ў межах праваабарончай працы па сітуацыі ў Азербайджане

Фундацыя дамоў правоў чалавека правядзе мерапрыемствы ў Жэневе (16 чэрвеня 2015 г.) і ў Страсбургу (23 чэрвеня 2015) у межах праваабарончай працы па сітуацыі ў Азербайджане ў ААН і Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы.

June 2, 2015

Палітвязень Юрый Рубцоў два гады правядзе ў калоніі

28 траўня 2015 года палітвязня Юрыя Рубцова асудзілі на два гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі па абвінавачанні ва ўхіленні ад адбыцця пакарання. Ю. Рубцоў адбываў пакаранне ў 1,5 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі адкрытага тыпу нібыта за абразу суддзі.

May 31, 2015

Правы чалавека ў галіне псіхіятрыі ў Беларусі: неабходнасць рэформаў, галоснасці і адкрытасці

28 мая ў Беларускім доме правоў чалавека ім. Б. Звозскава прайшла прэзентацыя «Псіхіятрыя і правы чалавека ў Рэспубліцы Беларусь: заканадаўства і практыка». Эксперты з Беларусі, Польшчы ды ЗША прадставілі інфармацыю аб актуальным становішчы з правамі чалавека ў галіне псіхіятрыі ў Беларусі ды агучылі рэкамендацыі адносна сістэмных зменаў, якія дапамогуць палепшыць сітуацыю.