Separator

Latest

September 3, 2015

Затрыманы за графіці беларус: “Нам пагражалі, што мы ніколі не выйдзем на волю”

31 жніўня на сайце Следчага камітэта з’явілася інфармацыя, што фігуранты па “справе графіцістаў” цалкам прызналі сваю віну, чыстасардэчна раскаяліся і пакрылі прычыненую шкоду ў поўным аб’ёме. Пасля гэтага мера стрымання ў дачыненні да двух абвінавачаных была зменена на падпіску аб нявыездзе. Яшчэ двое маладзенаў застаюцца ў статусе падазраваных.

August 24, 2015

Праваабаронцы вітаюць вызваленне палітвязняў і заклікаюць да далейшага паляпшэння сітуацыі

22 жніўня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка памілаваў шасцярых палітвязняў, аднак праваабаронцы заклікаюць улады да далейшых зменаў у галіне правоў чалавека.

August 17, 2015

Новая гучная справа ў Беларусі – затрыманыя ўжо могуць быць кваліфікаваныя як палітвязні

Пяцёра моладзевых актывістаў,што затрыманыя 11 жніўня ў сувязі са з’яўленнем у Мінску патрыятычных графіці, могуць стаць чарговымі палітвязнямі.

August 14, 2015

Сетка Дамоў правоў чалавека асуджае вынясенне прысуду Лэйле Юнус і Арыфу Юнус

13 жніўня судом Азербайджана Лэйла Юнус і яе муж Арыф Юнус былі асуджаныя да шматгадовага пазбаўлення волі.Яны з’яўляюцца даўнімі дзеячамі грамадзянскай супольнасці.Іх сённяшні прысуд – сімвал мэтанакіраваных рэпрэсій супраць вядучых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў Азербайджане пасля прэзідэнцкіх выбараў у кастрычніку 2013 года.

August 13, 2015

Участники программы ILIA создали каталог решений Комитетов ООН по индивидуальным жалобам

Белорусские выпускники и эксперты программы “Международное право для защиты общественных интересов” создали русскоязычный электронный каталог решений комитетов ООН по индивидуальным жалобам.

August 5, 2015

Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі адзначылі ў Вільні

4 жніўня ў Вільні прайшла акцыя на знак падтрымкі палітзняволеных беларусаў, арганізаваная ў межах Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Некалькі дзесяткаў чалавек сабраліся ў цэнтры Вільні, каб даказаць, што салідарнасць мацней за рэпрэсіі.

July 30, 2015

4 жніўня – Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

У межах Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі 4 жніўня ў Вільні пройдзе акцыя на знак падтрымкі палітзняволеных беларусаў. Менавіта 4 жніўня ў 2011 годзе ў Мінску быў арыштаваны вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі. І хоць ён быў датэрмінова вызвалены ў 2014 годзе, ціск на праваабаронцаў і актывістаў не спыніўся. Як мінімум 6 палітвязняў застаецца за кратамі ў Беларусі, і ў свеце надыходзячых выбараў Прэзідэнта, якія прызначаныя на 11 кастрычніка, няма гарантый, што новых выпадкаў пераследу па палітычных матывах не будзе.

July 27, 2015

Сакратар ЦВК: “Як можна паважаць чалавека з судзімасцю?”

Ініцыятыўнай групе па вылучэнні палітвязня Мікалая Статкевіча ў кандыдаты на прэзідэнцкіх выбарах было адмоўлена ў рэгістрацыі. Гэта, паводле кіраўніка яго групы Марыны Адамовіч, парушае Выбарчы кодэкс. Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі, у сваю чаргу, публічна выказаў сумнёў , што выбарцы могуць прагаласаваць за кандыдата з судзімасцю.

July 17, 2015

Новая перашкода для беларускіх назіральнікаў за выбарамі

Дата правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі прызначаная на 11 кастрычніка. Пакуль ініцыятыўныя групы кандыдатаў рэгіструюцца ў ЦВК і перадвыбарчая кампанія толькі разгортваецца, назіральнікаў за выбарамі ўжо чакаюць сюрпрызы – на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах нацыянальным назіральнікам упершыню спатрэбіцца абавязковая акрэдытацыя.