Latest
Беларускія назіральнікі пра выбары: несвабодныя, непразрыстыя і недэмакратычныя
Выбары ў Беларусі не былі свабоднымі і не адпавядалі міжнарожным стандартам. Такія высновы агучылі назіральнікі за выбарамі 13 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Беларускім доме правоў чалавека.
«Забойства па прысудзе …» – у Вільні прайшла дыскусія на тэму смяротнага пакарання
7 кастрычніка ў Вільні адбылася дыскусія «Забойства па прысудзе …» з удзелам беларускіх праваабаронцаў, журналістаў і прадстаўніка МЗС Літвы. Дыскусія, арганізаваная Беларускім домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў партнёрстве з праваабарончай арганізацыяй Freedom House, стала адным з шэрагу мерапрыемстваў у рамках Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.
Прэс-канферэнцыя па выніках прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2015 г.
13 кастрычніка 2015 г. у Беларускім доме правоў чалавека ім. Б.Звозскава адбудзецца прэс-канферэнцыя па выніках прэзідэнцкіх выбараў, якія пройдуць у Беларусі 11 кастрычніка 2015 года.
Дыскусія «Забойства па прысудзе …»
7 кастрычніка ў 16:00 Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў партнёрстве з праваабарончай арганізацыяй Freedom House і Музеем ахвяр генацыду арганізуюць у Вільні дыскусію «Забойства па прысудзе …». Мерапрыемства пройдзе ў Музеі ахвяр генацыду (Auku g.2) у межах тыдня супраць смяротнага пакарання, арганізаванага кампаніяй «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» з 5 па 10 кастрычніка і прымеркаванага да Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання.
Праваабаронцы патрабуюць змяніць заганную практыку адсутнасці празрыстага падліку галасоў
На дзевятым працоўным паседжанні канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні, што праходзіць зараз у Варшаве, 25 верасня падымаліся праблемы дэмакратычных інстытутаў, у тым ліку і дэмакратычных выбараў. Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч (на фота) прадставіў пазіцыю праваабаронцаў па пытанні праходзячай у Беларусі выбарчай прэзідэнцкай кампаніі.
Заява для дакладу Беларусі ў межах Універсальнага Перыядычнага Агляду
У адпаведнасці з пунктам 6 30-й сесіі Савета па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Жэневе, Фундацыя Дамоў правоў чалавека зрабіла заяву, падтрыманую кааліцыяй беларускіх праваабарончых арганізацый. Гэта быў выразны заклік да беларускіх ўладаў прытрымлівацца міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека і супрацоўнічаць з міжнароднымі механізмамі ў галіне правоў чалавека.
Адвакаты правоў чалавека пад пагрозай
Сетка дамоў правоў чалавека ўказала на праблему нарастаючых пагрозаў на адрас адвакатаў правоў чалавека і іх пераследу, і прадставіла абгрунтаванне неабходнасці ўзмацнення гарантый прадастаўляемай ім абароны ў справаздачы «Адвакаты правоў чалавека пад пагрозай: неабходнасць узмацнення гарантый аказання прававой дапамогі (на прыкладзе Азербайджана, Беларусі, Малдовы, Расіі і Украіны)».
Віншуем Беларускую асацыяцыю журналістаў з 20-гадовым юбілеем!
Беларускі дом правоў чалавека віншуе Беларускую асацыяцыю журналістаў з юбілеем – 16 верасня арганізацыі споўнілася 20 год.
Палітуцякач Алесь Міхалевіч вярнуўся ў Беларусь, каб бараніць правы чалавека
Палітык і кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Алесь Міхалевіч вярнуўся ў Беларусь пасля больш чым чатырох гадоў вымушанай эміграцыі.