Separator

Latest

November 24, 2015

У Беларусі вынесены новы смяротны прысуд

20 лістапада 2015 года быў вынесены смяротны прысуд беларусу Івану Куляшу. На прысуд адрэагавалі еўрапейскія праваабаронцы і палітыкі, заклікаючы ўлады Беларусі адмовіцца ат такой формы пакарання.

November 17, 2015

Ціск на праваабаронцу Леаніда Судаленку – мытня ўжо была, цяпер чарга падатковай

На нейкі час спыніліся прэтэнзіі, якія мытня спрабавала «ўзаконіць» праз суд у дачыненні да праваабаронцы Леаніда Судаленкі.Але зараз «вахту пільнасці і ціску» падхапіла падатковая інспекцыя, якая ўжо не першы раз за апошнія гады не пакідае намаганняў знайсці ў дзеяннях праваабаронцы і яго сям’і парушэнні заканадаўства.

November 17, 2015

Прэзентацыя кнігі беларускага журналіста Аляксандра Тамковіча “Няскораны Марыніч”

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава мае гонар запрасіць Вас на прэзентацыю кнігі беларускага журналіста Аляксандра Тамковіча “Няскораны Марыніч”. Прэзентацыя кнігі, прысвечанай Міхаілу Марынічу, беларускаму дыпламату, а потым і палітвязню, пройдзе 1 снежня ў 15.00 у Беларускім ДПЧ імя Б.Звозскава (Вільнюс, вул.Латака, 3).

November 10, 2015

Зварот у памежны камітэт – спроба ціску на службовых асоб?

Беларускія карыстальнікі сацыяльных сетак распачалі акцыю ў падтрымку праваабаронцаў, якім на рэгулярнай аснове ладзілі дадатковыя праверкі пры перасячэнні мяжы. Старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта пракаментаваў зварот, назваўшы яго спробай аказання ціску на службовых асоб у пунктах пропуску.

November 4, 2015

Прэзентацыя кнігі Віктара Марціновіча «Радзіма. Марк Шагал у Віцебску»

16 лістапада а 18.30 ў Доме правоў чалавека ў Вільні адбудзецца прэзентацыя кнігі Віктара Марціновіча «Радзіма. Марк Шагал у Віцебску». Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Студэнцкае прадстаўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта пры падтрымцы Беларускага Дома правоў чалавека.

October 26, 2015

Магчымасці працы з міжнароднымі стандартамі – вопыт беларускіх выпускнікоў ILIA

У верасні 2015 года выйшла ў свет унікальная кніга, якая паказвае на вопыце беларускіх праваабаронцаў, што міжнародна-прававыя стандарты ў сферы абароны правоў чалавека могуць «працаваць» нават у такой краіне, як Беларусь.

October 22, 2015

Беларусь отчитается о выполнении международных обязательств в КПЧ ООН

Беларусь впервые с 1997 года предоставит в Комитет ООН по правам человека отчет о выполнении своих международных обязательств. В перечень вопросов, подготовленных для страны Комитетом, вошли и те, что были рекомендованы белорусскими правозащитниками.

October 20, 2015

Камітэт па правах чалавека зарэгістраваў зварот беларуса, асуджанага да смяротнага пакарання

15 кастрычніка Камітэт ААН па правах чалавека (КПЧ) пацвердзіў рэгістрацыю звароту каардынатара кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэя Палуды, які з’яўляецца давераннай асобай асуджанага да смяротнага пакарання Сяргея Іванова.