Latest
Падрыхтаваны гадавы агляд “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамерцыйных арганізацый у Беларусі”
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый і Цэнтр прававой трансфармацыі падрыхтавалі гадавы агляд “Свабода асацыяцый і прававы стан некамерцыйных арганізацый у Беларусі” за 2015 год. У дакуменце даецца аналіз развіцця заканадаўства ў сферы некамерцыйнага права ў мінулым годзе, акрэсленыя асноўныя абмежаванні, з якімі сутыкаюцца некамерцыйныя арганізацыі (НКА), прадстаўленыя статыстыка па рэгістрацыі новых НКА і агляд практыкі адмоваў у рэгістрацыі.
Конференция ILIA: Экспертная дискуссия о международном праве прав человека
В общей сложности 115 юристов из пяти стран приняли участие в третьем цикле программы Сети домов прав человека “Международное право для защиты общественных интересов”, из которых 82 выпускника будут награждены дипломами и сертификатами, а 24 наиболее успешных выпускника примут участие в заключительной конференции в Вильнюсе.
Конкурс на правядзенне сацыялагічнага даследавання
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава абвяшчае конкурс на правядзенне сацыялагічнага даследавання.
Заява Спецыяльнага дакладчыка ААН аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаша Харасці
Ніякіх зменаў у змрочнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў няма.
“Справа Жамчужнага”: КДБ супраць “Платформы”?
Заснавальнік праваабарончай арганізацыі “Платформ інавэйшн” Міхаіл Жамчужны ў ліпені 2015 года быў асуджаны Віцебскім абласным судом на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 23 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла Жамчужнаму больш строгае пакаранне – шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.
Арышт з маёмасці Алеся Бяляцкага зняты, паколькі быў накладзены “памылкова”
28 студзеня праваабаронца атрымаў адказ з аддзела прымусовага выканання Партызанскага раёна г. Мінска, куды абскарджваў пастанову пра накладання арышту на долю ў кватэры, дзе ён пражывае з сям’ёй.
Узгодненая пазіцыя праваабаронцаў адносна стратэгіі ўзаемадзеяння міжнародных партнёраў з Беларуссю
Мы, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі, адзначаем, што нягледзячы на некаторыя пазітыўныя тэндэнцыі, якія назіраюцца ў краіне на працягу апошніх шасці месяцаў, сістэмных зменаў, накіраваных на якаснае змяненне сітуацыі ў галіне правоў чалавека, не адбылося. У сувязі з гэтым, лічым далейшае паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека галоўным прыярытэтам як у працы беларускіх праваабаронцаў, так і для міжнародных партнёраў пры вызначэнні стратэгіі ўзаемадзеяння з Беларуссю.
Праз чатыры гады пасля прысуду ўлады вырашылі пазбавіць Алеся Бяляцкага месца жыхарства
Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі атрымаў пастанову аддзела прымусовага выканання Партызанскага раёна горада Мінска аб тым, што на долю кватэры, у якой ён пражывае з сям’ёй, накладзены арышт.
Вынесены першы смяротны прысуд у 2016 годзе
5 студзеня беларусу Генадзю Якавіцкаму быў вынесены смяротны прысуд. Гэты выпадак можа трапіць нават у падручнікі па юрыспрудэнцыі – да расстрэлу прысудзілі чалавека, які ўжо быў асуджаны на смерць раней.