Latest
Працяг мандата Спецдакладчыка: праваабаронцы – “за”, афіцыйны Мінск – “супраць”
21 чэрвеня ў Жэневе ў межах 32-й чарговай сесіі Савета па правах чалавека ААН адбыўся інтэрактыўны дыялог са Спецыяльным дакладчыкам па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклашам Харасці.
Новая гучная справа ў Беларусі – Jhon Silver
Эдуард Пальчыс, меркаваны стваральнік і аўтар рэсурсу 1863x.com,вядомы пад псэўданімам Jhon Silver, быў экстрадаваны ў Беларусь з Расіі 1 чэрвеня. Гэты сайт публікаваў аналітычныя агляды пра грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі і Украіне, аднак доўгі час яго аўтар дзейнічаў інкогніта.
Бяляцкі: “Спецдакладчык – адзіны міжнародны механізм кантролю, які ў нас застаўся”
Напярэдадні галасавання за працяг дзеяння мандата Спецдакладчыка па правах чалавека праваабаронцы праводзяць шырокую інфармацыйную кампанію для таго, каб мандат захаваўся і грамадзяне розных краін заклікалі сваіх прадстаўнікоў галасаваць “за”. У той жа час прыкладам таго, як уплываюць на сітуацыю ў краіне міжнародныя механізмы ўздзеяння і іх адмена, можа служыць аналіз ад праваабарончай арганізацыі “Libereco — Партнёрства па правах чалавека”, што адлюстроўвае змены ў сітуацыі з правамі чалавека пасля адмены санкцый ЕС.
Конкурс міні-праектаў для правядзення стратэгічнага планавання праваабарончымі арганізацыямі
Беларускі дом правоў чалавека ім. Б. Звозскава абвяшчае конкурс міні-праектаў для правядзення стратэгічнага планавання беларускімі праваабарончымі арганізацыямі і ініцыятывамі.
Асноўнай мэтай конкурсу з’яўляецца ўзмацненне праваабарончых арганізацый, развіццё і ўкараненне стратэгічнага планавання ў іх дзейнасць для прасоўвання каштоўнасцяў правоў чалавека і абароны ахвяр парушэнняў правоў чалавека, узмацнення ўстойлівага развіцця ва ўмовах існуючых абмежаванняў свабоды сходаў і асацыяцый у Беларусі.
Беларускі ДПЧ імя Б. Звозскава далучаецца да акцыі падтрымкі Хадзіджы Ісмаілавай (абноўлена)
27 мая – дзень нараджэння Хадзіджы Ісмаілавай, вядомай азербайджанскай журналісткі. Нечакана вызваленая напярэдадні свайго дня народзінаў, сваё 40-годдзе Хадзіджа сустрэла 27 мая на волі. Для таго, каб падтрымаць яе, была ініцыяваная міжнародная акцыя “40 пратэстаў да 40-годдзя Хадзіджы”. Беларускі дом правоў чалавека ім. Б. Звозскава далучыўся да кампаніі і разам з усімі заклікаў улады Азербайджана неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных.
Супольная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў напярэдадні чарговага раунда Дыялога па правах чалавека
Напярэдадні чарговага раунда Дыялога па правах чалавека беларускія праваабарончыя арганізацыі распрацавалі і заявілі супольную пазіцыю адносна выканання правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.
Былы палітвязень дамогся кампенсацыі праз суд
У 2012 годзе малады беларускі фатограф больш за месяц правёў у СІЗА КДБ Беларусі па абвінавачанні ў тым, што нібыта дапамагаў арганізатарам «плюшавага дэсанту», нелегальна трапіць у краіну. «Плюшавы дэсант» – акцыя пратэсту супраць парушэнняў свабоды слова ў Беларусі, калі грамадзяне Швецыі скінулі з самалёта мноства цацачных «плюшавых мішак» з прымацаванымі да іх надпісамі .
«Крытычная маса» ў Мінску скончылася брутальнымі затрыманнямі ўдзельнікаў
У апошнюю пятніцу месяца раварысты многіх краін ладзяць масавы заезд «Крытычная маса». Такім чынам яны хочуць звярнуць на сябе ўвагу гарадскіх уладаў і змусіць зрабіць горад зручнейшым для велатранспарту. Такі ж заезд прайшоў у Мінску 29 красавіка і скончыўся затрыманнямі і вобшукамі.
Беларускае правасуддзе супраць ААН. Чыя возьме?
25 красавіка праваабаронца Леанід Судаленка (на фота) звярнуўся з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека па справе супраць Ашмянскай мытні, якая год таму правяла асабісты дагляд і канфіскавала ноўтбук ды іншыя друкаваныя носьбіты інфармацыі. Унутры краіны праваабаронца выкарыстаў усе магчымыя сродкі прававой абароны, уключаючы Вярхоўўны Суд і Генеральнага пракурора.