Separator

Latest

March 1, 2021

Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення 7 палітычных зняволеных

Усе гэтыя акалічнасці даюць падставы сцвярджаць, што пераслед указаных асобаў носіць палітычна матываваны характар, а самі асобы з’яўляюцца палітычнымі зняволенымі.

March 1, 2021

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Марыі Сафонавай і Андрэя Сысуна

У гэтым кантэксце лічым пазбаўленне волі Марыі Сафонавай і Андрэя Сысуна палітычна матываваным, а саміх Марыю Сафонаву і Андрэя Сысуна палітычнымі зняволенымі.

March 1, 2021

Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 10 новых палітвязняў

Мы ацэньваем пераслед Арсенія Сіняка, Рамана Яхіна, Данілы Чамаданава, Аляксандра Целешмана, Мікіты Літвіненкі, Яўгена Пекача, Вячаслава Касцючыка, Сяргея Моўшука, Дзмітрыя Тура, Аляксандра Нурдзінава як палітычна матываваны і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.

February 11, 2021

Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні сямі новых палітычных зняволеных

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі Іллі Смольскага, Уладзіміра Шынкевіча, Уладзіміра Няпомняшчых, Уладзіміра Міхалкі, Міхаіла Гладыша, Георгія Васіленкі, Валадара Цурпанава палітычна матываваным.

February 11, 2021

Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення 11 палітычных зняволеных

Маніторынг гэтых судовых паседжанняў паказаў, што суды выносяць непрапарцыйна жорсткія (неадэкватныя) правапарушэнню, у якім абвінавачваюцца асобы, прысуды ў параўнанні з прысудамі, якія выносіліся па такім жа катэгорыям справаў па-за палітычным кантэкстам.

February 11, 2021

Заява аб прызнанні блогера Паўла Спірына палітычным зняволеным

Мы лічым, што прысуд Паўлу Спірыну з’яўляецца недапушчальным абмежаваннем свабоды выказвання меркавання, які стварае новыя небяспечныя формы пераследу грамадзян за публічную крытыку дзейнасці дзяржаўных органаў і прадстаўнікоў улады.

February 8, 2021

Патрабуем неадкладнага вызвалення праваабаронцаў “Офіса па правах людзей з інваліднасцю” Сяргея Драздоўскага і Алега Граблеўскага

Мы лічым пераслед А. Граблеўскага і С. Драздоўскага з боку ўладаў палітычна матываваным, накіраваным на спыненне іх публічнай і негвалтоўнай дзейнасці, накіраванай на абарону правоў чалавека і асноўных свабод, а іх саміх палітычнымі зняволенымі.

February 5, 2021

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Стэфана Лазавіка і Віктара Лосіка

Мы лічым, што гэтая форма выказвання меркавання трапляе пад абарону Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і не мае нічога агульнага з прад’яўленымі абвінавачваннямі.

February 3, 2021

Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні чатырох новых палітвязняў

Мы ацэньваем пераслед Ганны Вішняк, Сяргея Палоніса, Яўгена Говара і Аляксандра Баброва як палітычна матываваны і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.