When: Wednesday, 17. June 2009
To: Thursday, 18. June 2009
Where: Вільня, Дом правоў чалавека, Latako g. 3
Host: Беларускі Дом правоў чалавека
Contact: Ганна Герасімава (belarus@humanrightshouse.org / +370 5 212 77 03)
Падчас сустрэчы, у якой возьмуць удзел прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Расіі і Таджыкістана, будуць прадстаўленыя нацыянальныя планы імплементацыі праекту ў краінах-удзельніцах і акрэсленыя асноўныя праблемы з прымяненнем норм міжнароднага права ў рэгіёне. Удзельнікі даведаюцца пра вопыт Літвы ў прымяненні Еўрапейскай Канвенцыі па правах чалавека. Таксама будуць разглядацца пытанні дыстанцыйнага навучання, баз дадзеных, бібліятэк і іншых рэсурсаў для юрыстаў у галіне міжнароднага права.
Па пытаннях удзелу ў сустрэчы просьба звяртацца ў Дом правоў чалавека ў Вільні.
Больш падрабязная інфармацыя пра праект.
Мовы сустрэчы: ангельская і руская