Дыстанцыйнае навучанне адвакатаў правам чалавека
Праект “Міжнароднае права ў праваабарончай дзейнасці. Дыстанцыйнае навучанне адвакатаў правам чалавека” накіраваны на адвакатаў Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Расеі і Таджыкістану.
Праект спрыяе лепшай абароне асноўных свабод у краінах, насельніцтва і грамадзянская супольнасць якіх мае патрэбу ў наўпростым стасаванні міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека ва ўнутраных судовых працэсах і практыцы юрыстаў-прафесіяналаў.
Дыстанцыйнае навучанне - гэта магутны інструмент, які дазваляе большай колькасці юрыстаў атрымаць неабходную адукацыю праз прыстасаванне яе да асабістых патрэб. Геаграфічныя адлегласці і вялікія кошты арганізацыі семінараў можна зменшыць, бо большая частка праграмы праходзіць у рэжыме online. Яна будзе гэтаксама дасягальная для юрыстаў з абмежаванымі магчымасцямі і мясцовым жыхарам, якія праз стан здароўя або геаграфічныя абмежаванні ня маюць магчымасці прайсці праграму ў іншых формах.
Мэты праекту
Чаканыя вынікі
Партнёры
- спрыяць лепшаму разуменню заканадаўства ў галіне ПЧ адвакатамі;
- стварыць умовы для онлайнавага навучання адвакатаў і ўзаемаабмену карыснымі практычнымі напрацоўкамі;
- удасканаліць магчымасці дасягу да інфармацыі пра ПЧ праз каналы электроннай камунікацыі;
- палепшыць якасць іскаў, зыходзячы з пункту гледжання ПЧ;
- палепшыць якасць камунікацыі з міжнароднымі структурамі;
- спрычыніцца да ўзмацнення супольных ініцыятыў паміж адвакатамі і праваабаронцамі.
- Стварэнне электроннай бібліятэкі і электроннай платформы аб заканадаўстве ў галіне ПЧ;
- Дыстанцыйная адукацыйная праграма па ПЧ для адвакатаў;
- Практычны занятак для нацыянальных экспертаў па дыстанцыйным навучанні і камунікацыі;
- Рэгіянальныя семінары для адвакатаў у 6 краінах;
- Курс навучання будзе ахапляць 10 тэмаў па заканадаўстве ў галіне ПЧ;
- Збор прававых эсэ аб канстытуцыйнай ахове ПЧ, напісаны адвакатамі з вышэйзгаданых краін;
- Збор узораў асабістых зваротаў і заяў грамадзянаў у міжнародныя структурыs;
- Форум для рэгулярнай камунікацыі паміж адвакатамі, трэнерамі і праваабаронцамі.
- Армянская Хельсінкская асацыяцыя
- Беларускі Дом правоў чалавека ў ВІльні
- Бюро па правах чалавека і прававой дзяржаве, Таджыкістан
- Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, Літва
- Міжнародная філія Фундацыі дамоў правоў чалавека ў Азербайджане
- Расейскі даследчы цэнтр па правах чалавека
- Фундацыя дамоў правоў чалавека, Нарвегія
- Цэнтр па правах жанчын (ЦПЖ) Арменіі
- Цэнтр па правах чалавека (HRIDC), Грузія
- Хельсінская фундацыя правоў чалавека, Польшча
You need to upgrade your Flash Player to view interactive map
