When: Monday, 21. November 2016
To: Monday, 12. December 2016
Contact: (shrc.belarus@humanrightshouse.org )

Асноўнай мэтай конкурсу з’яўляецца ўзмацненне супрацоўніцтва праваабарончых арганізацый і ініцыятыў для прасоўвання каштоўнасцяў правоў чалавека і абароны ахвяр парушэнняў правоў чалавека, развіцця вяршэнства права і дэмакратыі, садзейнічання ўстойліваму развіццю ва ўмовах існуючых абмежаванняў свабоды сходаў і асацыяцый у Беларусі.

Задачы, на вырашэнне якіх павінны быць накіраваныя міні-праекты:

  • Распрацоўка і рэалізацыя супольных праектаў дзвюх ці болей праваабарончых арганізацый і/або ініцыятыў;
  • Развіццё супрацоўніцтва арганізацый на нацыянальным і мясцовым узроўнях;
  • Развіццё і ўмацаванне мясцовых і рэгіянальных праваабарончых арганізацый і/або ініцыятыў.

Праект павінен быць пададзены і рэалізаваны дзвюма ці болей праваабарончымі арганізацыямі і/або ініцыятывамі, якія працуюць у Беларусі.

Удзел у конкурсе могуць прымаць зарэгістраваныя або незарэгістраваныя беларускія праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы.

Прыярытэтнымі з’яўляюцца заяўкі, пададзеныя рэгіянальнымі або мясцовымі арганізацыямі ці ініцыятывамі.

Праект можа прадугледжваць дзейнасць, накіраваную на паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека, напрыклад:

  • Стратэгічныя справы, накіраваныя на ўдасканаленне заканадаўства, судовай або адміністрацыйнай практыкі;
  • Падрыхтоўка справаздачаў аб захаванні тых ці іншых правоў;
  • Маніторынг парушэнняў тых ці іншых правоў;
  • Рашэнне мясцовых праблемаў, звязаных з парушэннямі правоў чалавека;
  • Барацьба з дыскрымінацыяй і да т.п.

Прыярытэтнымі для падтрымкі з’яўляюцца праекты, якія маюць на мэце атрымаць доўгатэрміновыя пазітыўныя вынікі ці ўносяць станоўчыя змены ў агульную сітуацыю з правамі чалавека ў краіне.

Не могуць прымаць удзел у конкурсе камерцыйныя і рэлігійныя арганізацыі, палітычныя партыі і палітычныя ініцыятывы.

Прапанаваная праектная дзейнасць павінна адпавядаць мэтам і задачам дадзенага конкурсу.

Тэрміны правядзення праекта: да 9 месяцаў. Пачатак праекта з 10 студзеня 2017 года.

Пры разглядзе заявак будуць улічвацца:

  • наяўнасць рэалістычнай і дасягальнай мэты міні-праекта;
  • устойлівасць дзейнасці пасля заканчэння фінансавання;
  • рэалістычнасць, абгрунтаванасць бюджэту;
  • прыцягненне мясцовых праваабарончых арганізацый;
  • наяўнасць сафінансавання ў памеры не менш за 5% ад бюджэту.

Сума фінансавання міні-праекта – ад 1 000 да 4 000 еўра. Сродкі, якія прадастаўляюцца на рэалізацыю міні-праектаў, не могуць выкарыстоўвацца:

  • на закупку рухомай або нерухомай маёмасці;
  • на ажыццяўленне дзейнасці, не звязанай з прадстаўленым на конкурс праектам;
  • на вядзенне камерцыйнай або палітычнай дзейнасці;
  • на аказанне гуманітарнай і/або сацыяльнай дапамогі асобным асобам;
  • на аплату лячэння, адукацыі, адпачынку.
  • на аплату непрадбачаных выдаткаў.

Аб’ём выдаткаў на зарплаты наёмных супрацоўнікаў не павінен перавышаць 30% бюджэту міні-праекта.

Фінансаванне можа прадастаўляцца як для новага, асобнага праекта, так і для часткі праекта, які ўжо ажыццяўляецца. Абавязковай умовай з’яўляецца наяўнасць сафінансавання з іншых крыніцаў у памеры не менш за 5% ад бюджэту праекта.

У конкурсную прапанову неабходна ўключыць наступную інфармацыю:

1) Запоўненую па прапанаванай форме заяўку;

2) Дэталёвы бюджэт па прапанаванай форме.

Будуць разгледжаныя толькі тыя заяўкі, якія адпавядаюць прыкладзенай форме i iншым умовам конкурсу.             

Конкурсную прапанову неабходна даслаць на электронную скрыню shrc.belarus@humanrightshouse.org не пазней за 12 снежня 2016 года з пазнакай “Заяўка на конкурс супольных праектаў”.

Конкурсная прапанова можа быць пададзеная на беларускай або рускай мовах у электронным выглядзе.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя да 30 снежня 2016 года.

З пераможцамі конкурсу будуць заключаныя грантавыя пагадненні да 10 студзеня 2017 года. Пагадненнем будзе вызначаны парадак і тэрміны фінансавання, пры гэтым першы транш у пачатку рэалізацыі складзе 80%, другі транш пасля заканчэння праекта і справаздачнасці – 20%.

Калі Вам неабходная дапамога пры падрыхтоўцы праекта, тлумачэнне або ўдакладненне якой-небудзь інфармацыі, якая тычыцца мэтаў, задачаў і зместу конкурсу, Вы можаце атрымаць інфармацыю па адрасе: shrc.belarus@humanrightshouse.org  

Documents: