When: Friday, 8. May 2009 13.00-17.30
To: Friday, 8. May 2009
Where: Вільня, Дом правоў чалавека, Latako g. 3
Contact: Надзея Гусакоўская, LitPro (+37067872792)

 Дыскусія арганізаваная праектам LitPro і літоўскай арганізацыяй "Ініцыятывы жанчын новага пакалення" у межах фестывалю Ladyfest Vilnius у партнёрстве з Цэнтрам гендэрных даследванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту і Домам правоў чалавека ў Вільні.

Арганізатары лічаць, што важнай адпраўной кропкай дыскусіі паслужаць не столькі тэарэтычныя фармулёўкі, колькі канкрэтныя жыццёвыя выпадкі: ці тое выпадак мужчынскага стрыптызу  ў літоўскай жаночай турме, ці тое прыклады фізічнага гвалту над жанчынамі ў публічнай прасторы Беларусі.

Мовы дакладаў і дыскусіі: літоўская, расейская, беларуская (з сінхронным перакладам).

Арганізатары запрашаюць зацікаўленых прадстаўнікоў грамадскасці, журналістаў, студэнтаў і ўсіх, хто неабыякава ставіцца да сацыяльных праблем і парадоксаў сучасных сацыяльна-палітычных стратэгій "нармальнага" вырашэння гэтых праблем у Літве і Беларусі, прыняць удзел у дыскусіі "Літва і Беларусь: палітыкі нармалізацыі".

З падрабязнай праграмай можна азнаёміцца ў дадатку. Адкрытая дыскусія ладзіцца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Літвы і Дома правоў чалавека ў Вільні.

Documents: