Фундацыя дамоў правоў чалавека

Belarusian

Аб Доме правоў чалавека ў Вільні

Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні адкрыўся ў Вільні 30 студзеня 2007 года ў выніку сумесных намаганняў беларускіх праваабарончых арганізацый і Фонда Дамоў правоў чалавека.

Дагэтуль ужо некалькі гадоў такія ўдзельнікі Сеткі Дамоў правоў чалавека, як Хельсінкскі Фонд правоў чалавека (Польшча), Нарвежскі Хельсінкскі Камітэт, Нарвежскі ПЭН-цэнтр і Фонд Дамоў правоў чалавека стала супрацоўнічалі з беларускімі арганізацыямі.

Дом, які быў названы беларускімі праваабаронцамі "выспай свабоды", дапамагае ім у іх дзейнасці і ставіць сабе на мэту павышэнне павагі і пашырэнне абароны правоў чалавека ды дэмакратычных свабод у Рэспубліцы Беларусь.

Дом арганізуе трэнінгі і прадастаўляе іншым арганізацыям памяшканні для правядзення ўласных мерапрыемстваў (семінараў, школ, трэнінгаў, канферэнцый) для праваабаронцаў, НДА, журналістаў, студэнтаў, выкладчыкаў і навукоўцаў. 

Больш падрабязна пра Дом правоў чалавека ў Вільні можна даведацца тут.

Калі вы зацікаўленыя ў правядзенні сустрэчы, канферэнцыі ці семінару на базе Дома правоў чалавека, калі ласка, звяртайцеся да нас.

Карцінка: іhttp://spring96.org/be/tags/smjarotnae-pakaranne/

You need to upgrade your Flash Player to view interactive map

Перамяшчэнне па старонцы