When: Thursday, 1. March 2018
To: Thursday, 31. May 2018
Contact: Беларускі ДПЧ імя Б. Звозскава (grants.belarus@humanrightshouse.org)
Конкурс праводзіцца з мэтай падтрымкі дзейнасці, накіраванай на заахвочванне і ўмацаванне актыўных і арыентаваных на змены падыходаў да правоў чалавека і дэмакратычных працэсаў сярод праваабарончых і дэмакратычных суб’ектаў у Беларусі (каб яны маглі узяць на сябе вядучую ролю ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі).
У рамках конкурса будуць падтрыманыя праекты па трох катэгорыях:
- Катэгорыя 1: Малыя гранты на праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека і развіцці дэмакратыі (памер гранта складае ад 3 000 да 10 000 эўра);
- Катэгорыя 2: Гранты на буйнейшыя і/або супольныя праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека і развіцці дэмакратыі (памер гранта складае (памер гранта складае ад 10 001 да 80 000 эўра для праектаў тэрмінам, большым за год; да 50 000 еўра для праектаў працягласцю ў адзін год; абавязкова наяўнасць сафінансавання ў памеры 5 %);
- Катэгорыя 3: Гранты на даследванні ў грамадскай сферы (памер гранта складае ад 3 000 да 10 000 эўра, абавязкова наяўнасць сафінансавання ў памеры 5 %).
Пры разглядзе заявак будуць улічвацца:
- актуальнасць прапанаванага праекта для бягучай сітуацыі з правамі чалавека;
- адпавяданне праекта агульнай мэце конкурса;
- наяўнасць рэалістычнай і дасягальнай мэты праекта;
- адпавяданне дзейнасці заяўленым мэтам;
- устойлівасць дзейнасці пасля заканчэння фінансавання;
- рэалістычнасць, абгрунтаванасць бюджэту;
- наяўнасць сафінансавання ў памеры не менш за 5% ад бюджэту (для праектаў катэгорыяў 2 і 3).
Больш дэталёвая інфармацыя пра ўмовы конкурсу, формы заяўкі і бюджэта — у дададзеных файлах. Па ўсіх пытаннях, датычных конкурса, звяртайцеся па адрасе grants.belarus@humanrightshouse.org.
Documents: