When: Saturday, 23. May 2009 18:00-20:00
To: Saturday, 23. May 2009
Where: Вільня, Latako g. 3
Host: Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятыў (JuBIC), Беларускі ДПЧ
Contact: Наста Панасевіч (anastasija.panasevic@gmail.com / +370 608 45456)

Беларусь на імпрэзе прадставіць гарадзенец Алесь Дзянісаў, вакаліст легендарнага наднёманскага фольк-панк-гурту “КальЯн”. Таксама сваімі творамі гледачоў пацешаць віленскія музыкі Крэйвас і Раймонда.

Уваход вольны.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Арганізатарам канцэрту традыцыйна выступіў Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятыў (JuBIC) сумесна з Беларускім домам правоў чалавека. Сёлета запланаваныя яшчэ некалькі падобных сумесных імпрэзаў. А ў лістападзе ўсіх “салідарных” выступоўцаў збярэ ў Вільні Фэст беларуска-літоўскай бардаўскай песні.

“Будуйма масты!” – заклікаюць арганізатары і беларусаў, і літоўцаў. А каб мост быў больш трывалым, пачаць яго можна з агульных спеваў!