Фундацыя дамоў правоў чалавека

Belarusian

Беларусь - Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні

Беларускі Дом правоў чалавека створаны для дапамогі беларускім праваабаронцам ў вырашэнні праблем са свабодай сходаў і самавыражэння. Дом дае месца для правядзення трэнінгаў, сустрэч, культурніцкіх мерапрыемстваў праваабаронцам, НДА, журналістам, студэнтам, выкладчыкам, міжнародным арганізацыям.

Апошнія навіны

Карцінка: Беларускі актывіст Сяргей Каваленка аднавіў галадоўку 
Правы належаць: news.vitebsk.cc

Беларускі актывіст Сяргей Каваленка аднавіў галадоўку

Актывіст Сяргей Каваленка, асуджаны на два гады і месяц зняволення, 8 траўня аднавіў галадоўку. Палітвязень пратэстуе супраць незаконнага, як ён лічыць, прысуду. 16 V 2012 »

Карцінка: Родныя расстралянага прапанавалі Лукашэнку змяніць заканадаўства 
Правы належаць: vitebskspring.com

Родныя расстралянага прапанавалі Лукашэнку змяніць заканадаўства

Маці і сястра Уладзіслава Кавалёва, расстралянага ў сакавіку 2012 г., звярнуліся да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і чыноўнікаў з пытаннямі наконт пунктаў у беларускім заканадаўстве, паводле якіх целы асуджаных на смерць не выдаюцца сваякам. 11 V 2012 »

Карцінка: Ператрус у рэдакцыі – падарунак на дзень свабоды прэсы 
Правы належаць: racyja.com

Ператрус у рэдакцыі – падарунак на дзень свабоды прэсы

Увечары 2 мая, напярэдадні Сусветнага дня свабоды прэсы, які адзначаецца 3 мая, у офісе радыёстанцыі «Рацыя» прайшоў вобшук. У журналістаў канфіскавалі аргтэхніку. 04 V 2012 »

Карцінка: Палітвязень Каваленка не можа дасылаць лісты на волю 
Правы належаць: telegraf.by

Палітвязень Каваленка не можа дасылаць лісты на волю

Актывіст Сяргей Каваленка (на фота) паводле рашэння Віцебскага абласнога суда цяпер утрымліваецца ў псіхіятрычным шпіталі ў Навінках, куды ён накіраваны на прымусовую псіхіятрычную экспертызу, што мусіць цягнуцца 24 дні. Жонка актывіста распавяла пра ягоны цяперашні стан і пра тое, што адбывалася з ім папярэдне ў калоніі «Віцьба-3». 28 IV 2012 »

Карцінка: Пацярпелая ад тэракту: «Мяне выкралі невядомыя»  
Правы належаць: nn.by

Пацярпелая ад тэракту: «Мяне выкралі невядомыя»

Алена Лебядзінская (на фота) паведаміла, што па дарозе дадому пасля адкрыцця помніка ахвярам тэракту 11 красавіка яе схапілі двое невядомых, ударылі, пасадзілі ў мікрааўтобус і павезлі ў міліцыю. 18 IV 2012 »

Глядзець іншыя навіны »

You need to upgrade your Flash Player to view interactive map

Перамяшчэнне па старонцы