Аляксей Міхаленя быў абвінавачаны ў забойстве двух чалавек – брата і сястры, якія жылі разам у адным доме, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю (п.1, 6, 16 ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэксу).
Суд таксама пастанавіў спагнаць з Міхалені на карысць пацярпелай кампенсацыю маральнай шкоды ў суме 50 тысяч рублёў.
Целы пажылых брата і сястры былі знойдзеныя 5 сакавіка 2016 года ў прыватным доме ў Нароўлі. Забітыя пражывалі разам.
Праз некаторы час меркаваны забойца, які пражываў непадалёк, быў затрыманы. Вядома таксама, што мужчына раней быў судзімы за крадзеж, а ў непаўнагадовым узросце – за забойства.
У Аляксея Міхалені ёсць магчымасць абскардзіць прысуд у Вярхоўным судзе і права на памілаванне ад імя прэзідэнта.
Варта адзначыць, што роўна месяц таму Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) распачала онлайн-кампанію за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі.
FIDH публікуе ў сацыяльных сетках відэа пад назвай “Тым часам у Беларусі”, звяртаючыся да добра вядомай для відэапрадукцыі канцэпцыі “Тым часам у …”. Многія відэа, апублікаваныя пад такой назвай у сацыяльных сетках, паказваюць абсурдныя паводзіны. Відэа “Тым часам у Беларусі” створанае для таго, каб паказаць, што смяротнае пакаранне на сённяшні дзень – абсурд.
“Смяротнае пакаранне – гэта ўзаконенае забойства, якое не аднаўляе справядлівасць. Яно дапамагае эскалацыі жорсткасці ў грамадстве і не аказвае ніякага ўплыву на ўзровень злачыннасці”, – кажа прэзідэнт FIDH Дзімітрыс Хрыстопулас.
Відэа заклікае карыстальнікаў Інтэрнэту дзейнічаць на карысць адмены смяротнага пакарання ў Беларусі: наведаць вэб-сайт “Беларусь: апошняя краіна ў Еўропе, якая прымяняе смяротнае пакаранне” і падпісаць петыцыю за адмену смяротнай кары.
Артыкулы па тэме