Мы заклікаем міжнародную супольнасць:

1. Працягваць міжнародны маніторынг сітуацыі з правамі чалавека, у тым ліку працягнуўшы мандат спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

2. Еўрапейскі Саюз прыняць у фармаце заключэння Савета ЕС і абнародаваць план першачарговых чаканых ад уладаў Рэспублікі Беларусь захадаў, скіраваных на прагрэс у галіне правоў чалавека ў краіне. Узгадніць з беларускімі ўладамі “дарожную мапу” па імплементацыі такога плана, які павінен уключаць поўнае супрацоўніцтва з механізмамі ААН і АБСЕ і пункты, вызначаныя ў адкрытым звароце беларускіх праваабарончых арганізацый ад 9 снежня 2015 г.:

2.1. Спыненне палітычна матываваных крымінальных спраў у дачыненні да журналіста Аляксандра Алесіна, графіцістаў Максіма Пякарскага, Вадзіма Жаромскага, Вячаслава Касінерава, палітыка Алеся Міхалевіча; перагляд у адкрытым судовым працэсе крымінальнай справы ў дачыненні да Міхаіла Жамчужнага (заснавальніка праваабарончай арганізацыі «Платформа інавейшэн»); зняццё судзімасці для аднаўлення грамадзянскіх і палітычных правоў у дачыненні да былых палітвязняў.

2.2. Зняццё забароны на ўезд у краіну беларускай праваабаронцы Алене Танкачовай, а таксама гарантыі бяспечных ўмоваў вяртання ў Беларусь асоб, якія вымушана пакінулі краіну ў выніку палітычных пераследаў.

2.3. Рэгістрацыя Праваабарончага цэнтра “Вясна” і іншых некамерцыйных арганізацый, якія звярнуліся за рэгістрацыяй.

2.4. Спыненне пераследу журналістаў «Белсат» і «Беларускае радыё «Рацыя », іншых журналістаў, матэрыялы якіх з’яўляюцца ў замежных СМІ, і не перашкаджаць ажыццяўленню іх прафесійнай дзейнасці ў краіне.

2.5. Увядзенне мараторыя на выкананне смяротных прысудаў.

2.6. Адмена артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама забароны на дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый.

2.7. Пачатак планамернай працы па прывядзенні заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы правоў чалавека ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі.

3. Разглядаць беларускую праваабарончую супольнасць як суб’ект дыялогу па правах чалавека паміж ЕС і Беларуссю і паміж ЗША і Беларуссю і ўключыць яе ў гэтыя працэсы як паўнапраўнага партнёра.

Беларускія праваабарончыя арганізацыі лічаць, што спалучэнне пастаяннага маніторынга, палітычнага ціску і аб’яднальнага дыялогу, які адкрывае прастору для грамадзянскай супольнасці, неабходна для прагрэсу ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

ППУ “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”

Цэнтр прававой трансфармацыі

ПУ “Беларускі дакументацыйны цэнтр”

Асветніцка-дабрачынная ўстанова Камітэт Салідарнасьць

Экспертна-прававое таварыства “Ініцыятыва FORB” 

Праваабарончы цэнтр “Вясна”

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава

Артыкулы па тэме

Праз чатыры гады пасля прысуду ўлады вырашылі пазбавіць Алеся Бяляцкага месца жыхарства

Вынесены першы смяротны прысуд у 2016 годзе

Потенциал солидарности в беларусском обществе