26  і юрыстаў і адвакатаў з Беларусі сабраліся ў Вільні, на рэгіянальны ўсталёвачны семінар – першы крок рэалізацыі праграмы. Такія ж самыя семінары адбыліся ў гэты перыяд адбыліся яшчэ ў трох краінах  –  Азербайджане, Грузіі, Расіі. Менавіта гэтыя чатыры краіны былі адабраныя да ўдзелу  ў праекце Сеткі Дамоў правоў чалавека па дыстанцыйным навучанні адвакатаў.  Цягам бліжэйшага года ўдзельнікі пройдуць спецыяльную праграму дыстанцыйнага навучання правам чалавека, не выязджаючы са сваіх краін і не пакідаючы працоўныя месцы. Гэтая першая сесія стала для беларускіх удзельнікаў адпраўным пунктам у працэсе гадавога навучання нормам і стандартам міжнароднага і канстытуцыйнага права, якія, па задумцы, яны надалей будуць выкарыстоўваць у сваёй прафесійнай практыцы.

Удзельнікі пройдуць тэарэтычную і практычную падрыхтоўку па прымяненні канцэпцыі правоў чалавека і міжнародных прававых стандартаў у межах нацыянальнай і міжнароднай аховы правоў, у тым ліку, у Еўрапейскім Судзе па правах чалавека і Камітэце па правах чалавека ААН.

Такія адукацыйныя магчымасці беларускія юрысты змогуць выкарыстоўваць дзякуючы онлайн-тэхналогіі дыстанцыйнага навучання – спецыяльнай сістэме Мудл, якая функцыянуе ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ), робячы магчымым дыстанцыйнае і завочнае навучанне для яго студэнтаў. Цяпер сістэма будзе выкарыстоўвацца і беларускімі юрыстамі і адвакатамі. Прынамсі, адзін дзень усталёвачнага семінару быў прысвечаны знаёмству удзельнікаў з гэтай онлайн-тэхналогіяй. Сама ж дыстанцыйная прастора прадастаўлена праекту Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам, які, дарэчы, з’яўляецца і яго партнёрам.

Акрамя гэтага, цягам усталёвачнай сесіі беларускія юрысты і адвакаты паўдзельнічалі ў тэматычных дыскусіях з экспертамі ў галіне міжнароднага права, якія падзяліліся з ўдзельнікамі сваім досведам у галіне міжнароднага гуманітарнага права, механізмаў абароны правоў чалавека праз Еўрапейскім Судзе па правах чалавека і іншыя міжнародныя інстанцыі.

Надалей удзельнікі змогуць атрымліваць усе неабходныя ім веды і інфармацыю з электроннай бібліятэкі, якая была створана спецыяльна для гэтага праекта. У бібліятэчнай калекцыі сабраны не толькі матэрыялы, якія будуць выкарыстоўвацца ў вучэбным працэсе, але і іншыя крыніцы па правах чалавека для юрыстаў і праваабаронцаў.

Наступны этап праграмы, які удзельнікі будуць праходзіць ужо на сваіх працоўных месцах – інтэнсіўная адукацыя па пяці  навучальных курсах, якая пачнецца ўжо з сакавіка цякучага года. Гэтыя курсы, спецыяльна распрацаваныя міжнароднымі экспертамі ў галіне права правоў чалавека, – і саставяць адукацыйны змест першага этапу дыстанцыйнага навучання. Удзельнікі азнаёмяцца з такімі галінамі права, як гісторыя, філасофія і тэндэнцыі права; асноўныя канцэпцыі, прынцыпы і інстытуты міжнароднага права правоў чалавека; імплементацыя міжнародных стандартаў ў галіне правоў чалавека ў нацыянальныя прававыя сістэмы; канстытуцыйная сістэма абароны правоў чалавека; правы чалавека і міжнароднае гуманітарнае права. Па выніках навучання, то бок праз 5 месяцаў з пачатку праграмы, будуць адабраныя 5-6 найлепшых “студэнтаў”, якім будзе прапанаваны другі этап дыстанцыйнага навучання, а таксама ўдзел у  двух міжнародных канферэнцыях, што адбудуцца ў Вільні цягам бліжэйшага году.  

Стартаваўшая праграма “Дыстанцыйнае навучанне адвакатаў правам чалавека” павінна не толькі даць адвакатам і юрыстам неабходныя веды ў галіне правоў чалавека, яна таксама паспрыяе наладжванню кантактаў паміж удзельнікамі, як унутры адной краіны, так і на больш шырокім узроўні – паміж усімі краінамі-удзельніцамі, тры з якіх, дарэчы, сёння уключаны ў праграму ЕС “Усходняе партнёрства”. Таму акрамя прафесійных бонусаў і сертыфіката, што будзе выдадзены ўдзельнікам пасля сканчэння праграмы, яны могуць атрымаць і не менш важныя вынёскі: магчымасць прадстаўляць сваю краіну на міжнародным узроўні, а таксама – карысныя кантакты ў суседніх краінах. Гэта, у сваю чаргу, заложыць аснову і паспрыяе хутчэйшаму увядзенню у практыку ў краінах-удзельніцах, у прыватнасці, у Беларусі, міжнародных стандартаў і механізмаў аховы правоў чалавека.