На старонцы можна азнаёміцца з інфармацыяй пра ўжо адбытыя місіі ў рамах праекту і водгукамі ўдзельнікаў, пакінуць свой водгук ці каментар.
Сайт таксама карысны ў практычным плане – для ахвочых узяць удзел у назіранні, бо дазваляе запоўніць заяўку на ўдзел у рэжыме он-лайн.
Арганізатары спадзяюцца, што сайт стане віртуальнай прасторай, дзе назіральнікі з Беларусі і іншых краін могуць дзяліцца думкамі, досведам і карыснымі напрацоўкамі.
На дадзены момант арганізатары праекту ладзяць новы адбор удзельнікаў – тых, якія змогуць прайсці чарговы тэарэтычны курс і паехаць у якасці назіральнікаў на выбары ва Ўкраіне ў студзені 2010 года. Прыманне заявак доўжыцца да 8 лістапада.
Праект існуе ўжо звыш двух гадоў і ў яго рамах ажыццяўляюцца міжнародныя назіральныя місіі ў розныя краіны. У склад назіральных місіяў уваходзяць беларусы, літоўцы, нарвегі і шведы. Акрамя саміх місіяў, удзельнікі праходзяць тэарэтычны курс з удзелам вядомых палітолагаў, праваабаронцаў і экспертаў.
Праект сумесна ладзяць 4 арганізацыі: Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятыў (JuBIC), Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр (SILC), Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека (ДПЧ) ў Вільні, пры падтрымцы нарвежскага Міністэрства замежных спраў.