Большая частка затрыманняў і пераследу звязаная з удзелам у мірных акцыях пратэсту, якія патрабуюць адмены Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3, так званага «дэкрэта аб сацыяльным утрыманстве», які абкладае падаткам беспрацоўных жыхароў Беларусі. Дэкрэт № 3 абавязвае грамадзян працаваць пэўную колькасць дзён ці заплаціць спецыяльны збор дзяржаве пад пагрозай арышту. Гэта супярэчыць артыкулу 41 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і парушае нормы міжнароднага права ў галіне правоў чалавека.

Паводле паведамленняў беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый, па стане на 22 сакавіка 2017 года былі затрыманыя больш за 250 чалавек пачынаючы з 3 сакавіка 2017 года, у тым ліку, па меншай меры 31 журналіст. Прынамсі 110 чалавек былі асуджаныя на 3-15 сутак адміністрацыйнага арышту. Многія з іх застаюцца ў зняволенні, у той час як іншыя падвяргаюцца розным формам пераследу.

Мы рашуча асуджаем той факт, што некалькі затрыманняў мірных дэманстрантаў у розных частках Беларусі былі праведзеныя з празмерным ужываннем сілы з боку супрацоўнікаў беларускіх праваахоўных органаў.

Некалькі беларускіх арганізацыі абвясцілі намер правесці дэманстрацыю, якая пройдзе ў Мінску і ў іншых гарадах Беларусі 25 сакавіка 2017 года. Мы глыбока занепакоеныя фізічнай і псіхалагічнай бяспекай удзельнікаў гэтых маршаў пратэсту.

Мы заклікаем Вас як Прэзідэнта Беларусі:

– паважаць права на свабоду мірных сходаў і выказвання меркаванняў;

– забяспечыць адсутнасць перашкодаў для ажыццяўлення гэтых правоў у Беларусі, у тым ліку ў сувязі з запланаванай дэманстрацыяй 25 сакавіка 2017 года ў Мінску і ў іншых гарадах па ўсёй краіне;

– гарантаваць пры любых абставінах фізічную і псіхалагічную недатыкальнасць усіх мірных дэманстрантаў на акцыі 25 сакавіка 2017 у Мінску, а таксама на ўсіх іншых мірных дэманстрацыях па ўсёй Беларусі;

– устрымлівацца ад празмернага прымянення сілы з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў 25 сакавіка 2017 у Мінску, а таксама на ўсіх іншых мірных дэманстрацыях па ўсёй Беларусі;

– забяспечыць магчымасць журналістам у поўнай меры выконваць свае прафесійныя абавязкі, у тым ліку падчас мірных дэманстрацый;

– неадкладна і безумоўна вызваліць усіх дэманстрантаў, журналістаў, праваабаронцаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці і прадстаўнікоў апазіцыі, якія былі затрыманыя ў сувязі з бягучай хваляй дэманстрацый выключна за мірнае ажыццяўленне свайго права на свабоду сходаў і выказвання меркаванняў;

– устрымлівацца ад прэвентыўных затрыманняў журналістаў, праваабаронцаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці, анархістаў і актывістаў апазіцыі;

– неадкладна спыніць пераслед, прыгнёт і запалохванне тых, хто ажыццяўляе сваё права на свабоду сходаў, выказвання меркаванняў і асацыяцый, і забяспечыць гэтыя правы для ўсіх грамадзян Беларусі;

– адмяніць Дэкрэт Прэзідэнта № 3, паколькі ён парушае нормы міжнароднага права ў галіне правоў чалавека.

 

Падпісанты:

Албанскі Хельсінкскі Камітэт

Аналітычны Цэнтр міжнацыянальнага супрацоўніцтва і кансультацый (Грузія)

Артыкул 19 (Вялікабрытанія)

Асацыяцыя УМДПЛ (Украіна)

Бір Дуйно (Кыргызстан)

Балгарскі Хельсінкскі Камітэт

Цэнтр грамадзянскіх свабод (Украіна)

Цэнтр развіцця дэмакратыі і правоў чалавека (Расія)

Дабрачынны фонд «Восток-SOS» (Украіна)

Грамадзянская Беларусь (Чэшская Рэспубліка)

CIVICUS: Сусветны альянс за грамадзянскі ўдзел (Яганэсбург)

Камітэт па абароне журналістаў (ЗША)

Crude Accountability (ЗША)

FIDH, Парыж

Freedom Files (Расія/Польшча)

Нямецка-рускі абмен (Германія)

Хельсінкскі Камітэт па правах чалавека ў Сербіі

Хельсінкскі Камітэт Арменіі

Хельсінкскі фонд па правах чалавека (Польшча)

Праваабарончы цэнтр «Поступ» (Украіна)

Цэнтр па правах чалавека (Азербайджан)

Інфармацыйны цэнтр па правах чалавека (Украіна)

Інстытут маніторынгу правоў чалавека (Літва)

Humanrights.ch (Швейцарыя)

Індэкс цэнзуры (Вялікабрытанія)

Інстытут «Республіка» (Украіна)

Міжнароднае партнёрства па правах чалавека (Бельгія)

IRFS (Азербайджан)

JEF Europe: Маладыя еўрапейскія федэралісты (Брусэль)

Казахстанскае міжнароднае бюро па правах чалавека і захаванні законнасці

Харкаўская група абароны правоў чалавека (Украіна)

Харкаўскі абласны фонд «Грамадская альтэрнатыва» (Украіна)

Libereco – Партнёрства па правах чалавека (Швейцарыя/Германія)

Македонскі Хельсінкскі Камітэт

Міжнародны праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» (Масква)

Menschenrechte in Belarus e.V. (Германія)

Маскоўская Хельсінкская група (Расія)

NESEHNUTI – Незалежны экалагічна-сацыяльны рух (Чэшская Рэспубліка)

Нарвежскі Хельсінкскі Камітэт

Östgruppen – Шведская ініцыятыва ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека

Promo LEX (Малдова)

НДА «Абарона правоў без межаў» (Арменія)

Фонд «Общественный вердикт» (Расія)

Рэпарцёры без межаў (Парыж)

Хельсінкскі Камітэт Нідэрландаў

Швейцарскі Хельсінкскі Камітэт

Украінскі Хельсінскі саюз па правах чалавека

Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMCT) (Жэнева)

Артыкулы па тэме

Патрабуем спыніць нагнятанне істэрыі і атмасферы страху ў беларускім грамадстве

У Беларусі дзясяткі затрыманых на фоне пратэстаў “сацыяльных дармаедаў”

Беларусы выступаюць супраць “падатка на дармаедства”