Фундацыя дамоў правоў чалавека

Belarusian

Карцінка: У Беларусі дзясяткі затрыманых на фоне пратэстаў "сацыяльных дармаедаў" 
Правы належаць: http://spring96.org/en

У Беларусі дзясяткі затрыманых на фоне пратэстаў "сацыяльных дармаедаў"

Улады Беларусі арыштавалі больш за 100 чалавек у сувязі з мірнымі пратэстамі ў некалькіх гарадах, якія былі справакаваныя ўвядзеннем падатку для беспрацоўных беларусаў.

чацвер, 16 сакавіка 2017, humanrightshouse.org

Узнімаючы гэтае пытанне ў Савеце па правах чалавека ААН ад імя беларускіх праваабарончых арганізацый, Фонд Дамоў правоў чалавека заявіў: "Усе павінны мець магчымасць ажыццяўляць сваё права на мірныя сходы, а не залежаць ад адвольнай цярпімасці або рэпрэсій з боку ўладаў у адносінах да такіх сходаў. Беларускія ўлады павінны неадкладна і безумоўна вызваліць асобаў, асуджаных да адміністрацыйнага арышту ў сувязі з гэтымі пратэстамі".

У размешчаным вышэй відэа Алесь Герасіменка з арганізацыі Belarus Watch асвятляе новыя з'явы беларускіх пратэстаў, якія "ў значнай ступені справакаваныя" інтэрнэтам і сацыяльнымі медыя, маюць "бязлідэрскую" прыроду, калі раней невядомыя людзі, блогеры і влогеры становяцца лідэрамі гэтых дэманстрацыяў, і калі любы чалавек у любы момант можа стаць новым лідэрам.

Фонд Дамоў правоў чалавека ў сваім выступе перад Саветам заклікаў Беларусь прывесці сваё заканадаўства і практыку ў адпаведнасць са сваімі абавязкамі ў дачыненні да права на свабоду мірных сходаў, спыніць выкарыстанне прэзідэнцкіх дэкрэтаў у якасці спосабу кіравання і адмяніць заканадаўства аб сацыяльным утрыманстве, якое па яго меркаванню "парушае чалавечую годнасць".

У рамках намаганняў па барацьбе з тым, што прэзідэнт назваў «сацыяльным утрыманствам», закон накладае падатак у памеры каля 250 даляраў ЗША на беларусаў, якія працавалі менш за паўгады і якія не зарэгістраваныя ў службе занятасці. Закон быў уведзены ў 2015 годзе дэкрэтам прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі аб прадухiленнi сацыяльнага ўтрыманства.

Вясна, партнёр Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскага, паведаміла 12 сакавіка, што больш за 70 чалавек былі затрыманыя, у тым ліку прадстаўнікі палітычнай апазіцыі, актывісты грамадзянскай супольнасці, журналісты і радавыя пратэстуючыя, у сувязі з прайшоўшымі па ўсёй краіне акцыямі пратэсту супраць дэкрэту аб сацыяльным утрыманстве.

Падаўленне мірных дэманстрантаў у Беларусі адбываецца напярэдадні неафіцыйнага беларускага святкавання Дня Волі 25 сакавіка, які часта адзначаецца дэманстрацыямі супраць урада прэзідэнта Лукашэнкі. Жорсткія меры часта ўжываюцца напярэдадні важных нацыянальных падзеяў, згодна з тэндэнцыяй, якую Фонд Дамоў правоў чалавека назіраў у краінах, рэпрэсіўных у адносінах да незалежнай грамадзянскай супольнасці.

Лідэры грамадзянскай супольнасці, журналісты і праваабаронцы якія былі затрыманыя атрымліваюць да 15 сутак арышту і, як следства, аслабяецца абарона беларусаў, якія ўдзельнічаюць у бягучых і будучых акцыях пратэсту і дэманстрацыях, напрыклад у Дні Волі.

Юрысты выпускнікі праграмы "Міжнароднае права дзеля абароны грамадскіх інтарэсаў" Сеткі Дамоў правоў чалавека падалі ў суды ў сувязі з выпадкамі затрыманняў і аспрэчылі законнасць дэкрэта аб дармаедах як такога, адзначаючы яго неадпаведнасць міжнародным стандартам і Канстытуцыі Беларусі.

З гэтых юрыстаў Леанід Судаленка, Васіль Палякоў і Андрэй Стрыжак знаходзяцца пад асаблівым ціскам з боку ўладаў і прадстануць абвінавачваемымі ў адміістрацыйных парушэннях у судзе 17 сакавіка.

Леанід Судаленка неаднаразова з'яўляеўся мішэнню ўладаў, сутыкаючыся з пераследам і пагрозамі супраць яго і яго сям'і.Фонд Домоў Правоў Чалавека асуджае гэтыя меры і заклікае беларускія ўлады неадкладна адмовіцца ад абвінавачванняў супраць яго, у адпаведнасці з міжнароднымі гарантыямі і імунітэтамі для юрыстаў, якія працуюць у галіне правоў чалавека.

Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці заявіў, што ён надае асаблівую ўвагу сітуацыі з-за добра вядомых гісторый калі урад празмерна рэагаваў на грамадскія хваляванні.

"Паўтараючыся патэрн гвалтоўнай рэакцыі ўладаў робіць сітуацыю дастаткова напружанай для эскалацыі. Небяспека эскалацыі ўжо часткова матэрыялізавалася калі некалькі лідэраў апазіцыі, у прыватнасці Анатоль Лябедзька і Віталь Рымашэўскі, былі асуджаныя да пазбаўлення волі на працягу двух тыдняў" , заявіў Спецыяльны дакладчык.

У дадатак да гэтых двух апазіцыйных палітыкаў, Юрась Губарэвіч і Вольга Кавалькова таксама былі затрыманыя. Вясна таксама паведаміла, што некаторыя з яе чальцоў сутыкнуліся з пераследам на працягу гэтага часу. Беларуская асацыяцыя журналістаў, таксама партнёр Беларускага Дома правоў чалавека, паведаміла аб некалькіх выпадках, калі ўладыпрымалі меры ў дачыненні да журналістаў, якія спрабавалі асвятляць падзеі.

Сітуацыя застаецца напружанай, нягледзячы на ​​заяву прэзідэнта аб тым, што прымяненне закона будзе прыпынена на адзін год для таго, каб яго «падправіць». Прэзідэнт паабяцаў жорсткую рэакцыю супраць "арганізатараў разнагалоссяў" і даручыў свайму міністру ўнутраных спраў, каб ён гарантаваў усталяванне "ідэальнага парадку" ў краіне.

Спецыяльны дакладчык Міклаш Харасці назваў гэты дэкрэт "адвольнай і жорсткай мерай", якая, паводле ацэнак, закранае больш чым 470 000 беларусаў: "Гэтыя людзі не толькі вылучаныя і штампаваныя як "сацыяльныя ўтрыманцы", але яны падвяргаюцца значным штрафам у эквіваленце 250 даляраў ЗША, або каля двух трацін сярэдняй заработнай платы ў Беларусі".

Міклаш Харасці прадставіць свой даклад, які разглядае дэкрэт аб "сацыяльных утрыманцах", Савету па правах чалавека ў чэрвені 2017 года.

humanrightshouse.org

Дакументы:

Statement on Belarus at HRC34

Human Rights House Foundation, on behalf of Belarusian human rights organisations, raised the situation in the country as in need of the UN Human Rights Council's attention in March 2017.

This follows the authorities in Belarus arresting more than 100 people in connection with peaceful protests in several cities, following an outcry against a law imposing a tax on unemployed Belarusians.
Спампаваць »

Перамяшчэнне па старонцы