“Спакойнае правядзенне парламенцкіх выбараў у Беларусі 11 верасня 2016 года не павінна зацьміць наяўнасць асноватворных сістэмных парушэнняў.Гэтыя выбары даказалі відавочную адсутнасць палітычнай волі прасоўваць і абараняць правы чалавека ў Беларусі.
Я высока ацэньваю адсутнасць гвалту да гэтага часу, ды крыху пашыраныя магчымасці для кандыдатаў праводзіць свае сустрэчы. Я таксама вітаю абранне адной прадстаўніцы апазіцыйнай партыі і адной незалежнай культурнай актывісткі, якое адбылося ўпершыню пасля двух дзесяцігоддзяў поўнай адсутнасці апазіцыі ў парламенце.
Тым не менш, права грамадзян на свабодныя і сумленныя выбары па-ранейшаму працягвае парушацца і знаходзіцца ў цісках укаранёных рэпрэсіўных законаў і інстытутаў, гэтак жа сама, як і падчас папярэдніх парламенцкіх ці прэзідэнцкіх выбараў*.
Я ведаю пра паведамленні аб запалохваньнях, фальсіфікацыях, маніпуляцыях і непразрыстасці. Асабліва абуральным з’яўляецца рост фіктыўна заяўленай яўкі падчас непразрыстага датэрміновага галасавання, якое ўяўляе сабой чатырохдзённы працэс, заснаваны на прымусе да галасавання вайскоўцаў тэрміновай службы, студэнтаў і дзяржаўных служачых.
Місія па назіранні за выбарамі ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ-БДІПЧ) вымушаная была канстатаваць, што “склад выбарчых камісій не быў плюралістычным, што падрывае ўпэўненасць у іх незалежнасці”.У сваіх папярэдніх высновах еўрапейскія назіральнікі адзначылі, што «працэсы датэрміновага галасавання, падліку галасоў і складання спісаў па-ранейшаму азмрочаныя значнай колькасцю працэсуальных парушэнняў і адсутнасцю празрыстасці.
Нават факт абрання кандыдаткі ад апазіцыі паказвае цалкам кіраваны характар выбарчага працэсу.
Абранне кандыдаткі ад АГП Ганны Канапацкай у той жа час зрабіла яе ахвярай цынічнага выкрута, улічваючы, што яе ўваход у парламент значыў паражэнне найбольш прыкметнага апазіцыйнага палітыка краіны Таццяны Караткевіч з кампаніі «Гавары праўду». Караткевіч здабыла вядомасць, калі выступала як канкурэнтка дзеючага прэзідэнта на прэзідэнцкіх выбарах у 2015 годзе.
Добра задакументаваныя справаздачы сведчаць пра тое, што постфактум адбываліся карэктыроўкі вынікаў для двух апазіцыйных палітыкаў, за кошт прасторы для дзеянняў, прадстаўленай патройным павелічэннем яўкі выбаршчыкаў.
«Перамога» Канапацкай адбылася ў той самы момант, калі па знешнепалітычным прычынам некаторыя саступкі выбаршчыкам будуць здавацца непазбежнымі.Гэты манеўр служыць дэманстрацыяй таго, што сістэма, у якой вынікі вырашаюцца цалкам дзяржавай, не змянілася, нягледзячы на допуск, прадастаўлены кандыдатке ад апазіцыі. Гэты крок таксама накіраваны на тое, каб пасеяць разлад паміж апазіцыйнымі партыямі.
Выклікае шкадаванне, што Беларусь не прыняла да ўвагі рэальныя змены ў напрамку роўнага доступу да СМІ, правяраемай яўкі, сумленнага падліку галасоў і плюралістычнага парламента. Гэтыя змены на працягу многіх гадоў былі рэкамендаваныя як АБСЕ, так і ў маіх уласных справаздачах.
Я адкрыты для супрацоўніцтва з уладамі ў надзеі, што яны вырашаць пачаць гэтыя рэформы ў найбліжэйшай будучыні”.
(*) Глядзіце даклад Спецыяльнага дакладчыка ААН Генеральнай Асамблее аб становішчы ў галіне звязаных з выбарамі правоў чалавека (A/68/276): http://ap.ohchr.org/documents/dpage_e.aspx?m=140
***
Сп. Міклаш Харасці (Венгрыя) быў прызначаны Спецыяльным дакладчыкам ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Радай ААН па правах чалавека ў 2012 годзе. У 70-х гадах сп. Харасці быў заснавальнікам венгерскага Руха за правы чалавека і свабоду прэсы, а ў 90-х гадах з’яўляўся чальцом парламента Венгрыі.З 2004 па 2010 год ён займаў пасаду Прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі. З 2010 года ён выкладае як прафесар у некалькіх універсітэтах, спецыялізуючыся на дэмакратызацыі сродкаў масавай інфармацыі.
Даведацца больш – http://www.ohchr.org/EN/HRBodies/SP/CountriesMandates/BY/Pages/SRBelarus.aspx
Related articles: