Поўная версія дакладу па-ангельску і па-расейску – у раздзеле "Дакументы" (гл. справа).

"Наш даклад змяшчае ў сабе некаторую аб’ектыўную крытыку дзяржавы, і мэтай яго было ўсебакова паказаць наяўныя праблемы, як неаб’ектыўнае расследаванне выпадкаў катаванняў або неналежныя ўмовы ўтрымання ў пенітэнцыярных установах Беларусі.

Аднак мы гатовыя сумесна з пракуратурай, МУС і іншымі дзяржаўнымі органамі канструктыўна падыходзіць да вырашэння гэтых праблем як на заканадаўчым, так і на правапрымяняльным узроўні", – паведаміў праваабаронца Сяргей Усцінаў.

Улады супрацоўнічаюць неахвотна
На погляд аўтараў дакладу, важна завязваць супрацоўніцтва з прадстаўнікамі ўладаў, нягледзячы на тое, што беларускія ўлады неахвотна ідуць на ўзаемадзеянне з грамадскімі арганізацыямі.

Шмат якім арганізацыям увогуле адмоўлена ў рэгістрацыі, яны вымушаныя рэгістравацца за мяжой, таму іх супраца з уладамі практычна немагчымая. 

"Аднак у Беларусі існуе такі механізм, як платформа АБСЕ – арганізацыі, у якую ўваходзіць урад Беларусі. На наш погляд, праз гэтую платформу можна наладжваць камунікацыю з уладамі, працаваць над папраўкамі ў заканадаўства. У гэтым нашым дакладзе ёсць шэраг рэкамендацый на гэты конт," – зазначыў С.Усцінаў.

Афіцыйны даклад: у Беларусі ўсё о’кей
Расейскамоўная версія дакладу была падрыхтаваная на пачатку лістапада.

"Безумоўна, да часу разгляду справаздачы ў камітэце шмат што можа змяніцца, могуць дадацца цікавыя факты – добра, што ў нас ёсць магчымасць пры з’яўленні такіх фактаў дадаваць іх у даклад. Цяпер у Беларусі вось-вось адбудуцца выбары – хто ведае, якія новыя факты катаванняў могуць здарыцца пасля выбараў і, напрыклад, масавых пратэстаў апазіцыі і простых выбаршчыкаў", – кажа С. Усцінаў.

Афіцыйны даклад беларускай дзяржавы таксама ўжо падрыхтаваны. Ужо ў чацверты раз беларуская ўлада афіцыйна прадставіць справаздачу на разгляд ААН.

"Традыцыйна беларускі ўрад нават блізка не прызнае наяўнасць у Беларусі катаванняў, як і іншых парушэнняў правоў чалавека, – зазначае праваабаронца. – Аднак у гэты раз упершыню падчас перыядычнага разгляду будзе заслуханы і альтэрнатыўны даклад – акурат прэзентаваны беларускімі праваабаронцамі. У нас меркаванне інакшае".

Documents:

  • Доклад по пыткам в Беларусі

    Доклад белорусских неправительственных организаций и правозащитников по соблюдению Республикой Беларусь Конвенции против пыток и других жестоких, бесчеловечных или унижающих достоинство видов обращения и наказания
  • Report on torture

    Report of Belarusian non-governmental organizations and human rights defenders on implementation by the Republic of Belarus
    of the Convention Against Torture and Other Cruel, Inhuman or Degrading Treatment or Punishment
  • Па тэме:

    О пытках в Беларуси узнал весь цивилизованный мир