дэмакратычных сіл Міколы Гаўрыленкі. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з спасылкай на Радыё “Свабода” паведамляе таксама і пра судовыя працэсы над актывістамі з Светлагорску Святланай Міхальчанка, Віктарам Ахрамчуком і Сяргеем Шавяленкам, паводле якіх падсудныя атрымалі штрафы ў памеры 40 базавых велічыняў – нібыта за распаўсюд падчас перадвыбарчай агітацыі перыядычных выданяняў без выходных звестак і злоўжыванне свабодай сродкаў масавай інфармацыі. Кастусь Жукоўскі з Буда-Кашалёва ў судовым парадку абавязаны заплаціць 1 мільён 700 тысяч рублёў – за зняцце з выбараў уласнай кандыдатуры нібыта без паважлівай прычыны ў якасці кампенсацыі за вырабленыя агітацыйныя матэрыялы. Радыё “Свабода” адзначае, што выбарчае заканадаўства РБ не ўтрымлівае дакладнай фармулёўкі згаданых паважлівых прычын для зняцця кандыдатуры і цытуе каардынатара кампаніі