У намінацыі «Праваабронца года-2020» у спіс увайшлі:
- Таццяна Агеева;
- Павел Левінаў;
- Марфа Рабкова.
У намінацыі «Журналіст года-2020» вылучаныя:
- Кацярына Андрэева, Белсат;
- Кацярына Барысевіч, TUT.BY;
- Дар’я Чульцова, Белсат.
За званне лепшай «Праваабарончай кампаніяй/ініцыятывай года-2020» будуць змагацца:
- Кампанія ByCOVID19;
- Валанцёрская служба «Вясны»;
- Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзецца АНЛАЙН 10 снежня 2020 года, у дзень прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Пачатак а 16 гадзіне.
Трансляцыю глядзіце па спасылцы на сайце БАЖ.
Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе “Праваабарончым Альянсам”. Першымі лаўрэатамі сталі праваабаронца Барыс Звозскаў, адвакат Тамара Сідарэнка, журналіст Сямён Печанко.За гады з моманту заснавання прэмія пашырылася і сёння ёсць прэміяй, якой беларуская праваабарончая супольнасць штогод адзначае лепшага праваабаронцу года, лепшага журналіста года, лепшага адваката года (да 2015 г.) і ўпершыню ў 2016 г. – лепшую праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года.