When: Monday, 21. November 2016
To: Monday, 12. December 2016
Contact: (shrc.belarus@humanrightshouse.org )
Асноўнай мэтай конкурсу з’яўляецца ўзмацненне супрацоўніцтва праваабарончых арганізацый і ініцыятыў для прасоўвання каштоўнасцяў правоў чалавека і абароны ахвяр парушэнняў правоў чалавека, развіцця вяршэнства права і дэмакратыі, садзейнічання ўстойліваму развіццю ва ўмовах існуючых абмежаванняў свабоды сходаў і асацыяцый у Беларусі.
Задачы, на вырашэнне якіх павінны быць накіраваныя міні-праекты:
- Распрацоўка і рэалізацыя супольных праектаў дзвюх ці болей праваабарончых арганізацый і/або ініцыятыў;
- Развіццё супрацоўніцтва арганізацый на нацыянальным і мясцовым узроўнях;
- Развіццё і ўмацаванне мясцовых і рэгіянальных праваабарончых арганізацый і/або ініцыятыў.
Праект павінен быць пададзены і рэалізаваны дзвюма ці болей праваабарончымі арганізацыямі і/або ініцыятывамі, якія працуюць у Беларусі.
Удзел у конкурсе могуць прымаць зарэгістраваныя або незарэгістраваныя беларускія праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы.
Прыярытэтнымі з’яўляюцца заяўкі, пададзеныя рэгіянальнымі або мясцовымі арганізацыямі ці ініцыятывамі.
Праект можа прадугледжваць дзейнасць, накіраваную на паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека, напрыклад:
- Стратэгічныя справы, накіраваныя на ўдасканаленне заканадаўства, судовай або адміністрацыйнай практыкі;
- Падрыхтоўка справаздачаў аб захаванні тых ці іншых правоў;
- Маніторынг парушэнняў тых ці іншых правоў;
- Рашэнне мясцовых праблемаў, звязаных з парушэннямі правоў чалавека;
- Барацьба з дыскрымінацыяй і да т.п.
Прыярытэтнымі для падтрымкі з’яўляюцца праекты, якія маюць на мэце атрымаць доўгатэрміновыя пазітыўныя вынікі ці ўносяць станоўчыя змены ў агульную сітуацыю з правамі чалавека ў краіне.
Не могуць прымаць удзел у конкурсе камерцыйныя і рэлігійныя арганізацыі, палітычныя партыі і палітычныя ініцыятывы.
Прапанаваная праектная дзейнасць павінна адпавядаць мэтам і задачам дадзенага конкурсу.
Тэрміны правядзення праекта: да 9 месяцаў. Пачатак праекта з 10 студзеня 2017 года.
Пры разглядзе заявак будуць улічвацца:
- наяўнасць рэалістычнай і дасягальнай мэты міні-праекта;
- устойлівасць дзейнасці пасля заканчэння фінансавання;
- рэалістычнасць, абгрунтаванасць бюджэту;
- прыцягненне мясцовых праваабарончых арганізацый;
- наяўнасць сафінансавання ў памеры не менш за 5% ад бюджэту.
Сума фінансавання міні-праекта – ад 1 000 да 4 000 еўра. Сродкі, якія прадастаўляюцца на рэалізацыю міні-праектаў, не могуць выкарыстоўвацца:
- на закупку рухомай або нерухомай маёмасці;
- на ажыццяўленне дзейнасці, не звязанай з прадстаўленым на конкурс праектам;
- на вядзенне камерцыйнай або палітычнай дзейнасці;
- на аказанне гуманітарнай і/або сацыяльнай дапамогі асобным асобам;
- на аплату лячэння, адукацыі, адпачынку.
- на аплату непрадбачаных выдаткаў.
Аб’ём выдаткаў на зарплаты наёмных супрацоўнікаў не павінен перавышаць 30% бюджэту міні-праекта.
Фінансаванне можа прадастаўляцца як для новага, асобнага праекта, так і для часткі праекта, які ўжо ажыццяўляецца. Абавязковай умовай з’яўляецца наяўнасць сафінансавання з іншых крыніцаў у памеры не менш за 5% ад бюджэту праекта.
У конкурсную прапанову неабходна ўключыць наступную інфармацыю:
1) Запоўненую па прапанаванай форме заяўку;
2) Дэталёвы бюджэт па прапанаванай форме.
Будуць разгледжаныя толькі тыя заяўкі, якія адпавядаюць прыкладзенай форме i iншым умовам конкурсу.
Конкурсную прапанову неабходна даслаць на электронную скрыню shrc.belarus@humanrightshouse.org не пазней за 12 снежня 2016 года з пазнакай “Заяўка на конкурс супольных праектаў”.
Конкурсная прапанова можа быць пададзеная на беларускай або рускай мовах у электронным выглядзе.
Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя да 30 снежня 2016 года.
З пераможцамі конкурсу будуць заключаныя грантавыя пагадненні да 10 студзеня 2017 года. Пагадненнем будзе вызначаны парадак і тэрміны фінансавання, пры гэтым першы транш у пачатку рэалізацыі складзе 80%, другі транш пасля заканчэння праекта і справаздачнасці – 20%.
Калі Вам неабходная дапамога пры падрыхтоўцы праекта, тлумачэнне або ўдакладненне якой-небудзь інфармацыі, якая тычыцца мэтаў, задачаў і зместу конкурсу, Вы можаце атрымаць інфармацыю па адрасе: shrc.belarus@humanrightshouse.org
Documents: