У красавіку 2015 году, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 красавіка падпісаў дэкрэт нумар 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. Паводле дакументу, грамадзяне, якія не працавалі і “не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў” больш за 183 дні на год, мусяць выплаціць збор у памеры 20 базавых велічынь (каля 230 еўра).
Увосені 2016 году беларусы пачалі атрымліваць “лісты шчасця” ад падатковай інспекцыі з патрабаваннем выплаціць зборы “за дармаедства” да 20 лютага. Так, нядзеля 19 лютага стала пачаткам масштабнай акцыі пратэсту супраць новага “дармаедскага” падатка. Тысячы чалавек па ўсёй краіне выйшлі выказаць сваё абурэнне сітуацыяй. Так, масавыя акцыі прайшлі ў Бабруйску, Баранавічах, Віцебску ( на фота),Гародні, Гомелі, Мінску.
Варта адзначыць, што гэтая акцыя ахапіла не толькі палітычных і грамадскіх актывістаў – многія ўдзельнікі прызнаюцца, што ўпершыню ў жыцці ўдзельнічаюць у пратэстах.
Цяпер на ўдзельнікаў акцый па ўсёй краіне масава складаюць пратаколы за адміністрацыйнае правапарушэнне – ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Тым не менш, наступныя акцыі ўжо запланаваныя на сакавік.
Артыкулы па тэме