Мы заклікаем міжнародную супольнасць:
1. Працягваць міжнародны маніторынг сітуацыі з правамі чалавека, у тым ліку працягнуўшы мандат спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
2. Еўрапейскі Саюз прыняць у фармаце заключэння Савета ЕС і абнародаваць план першачарговых чаканых ад уладаў Рэспублікі Беларусь захадаў, скіраваных на прагрэс у галіне правоў чалавека ў краіне. Узгадніць з беларускімі ўладамі “дарожную мапу” па імплементацыі такога плана, які павінен уключаць поўнае супрацоўніцтва з механізмамі ААН і АБСЕ і пункты, вызначаныя ў адкрытым звароце беларускіх праваабарончых арганізацый ад 9 снежня 2015 г.:
2.1. Спыненне палітычна матываваных крымінальных спраў у дачыненні да журналіста Аляксандра Алесіна, графіцістаў Максіма Пякарскага, Вадзіма Жаромскага, Вячаслава Касінерава, палітыка Алеся Міхалевіча; перагляд у адкрытым судовым працэсе крымінальнай справы ў дачыненні да Міхаіла Жамчужнага (заснавальніка праваабарончай арганізацыі «Платформа інавейшэн»); зняццё судзімасці для аднаўлення грамадзянскіх і палітычных правоў у дачыненні да былых палітвязняў.
2.2. Зняццё забароны на ўезд у краіну беларускай праваабаронцы Алене Танкачовай, а таксама гарантыі бяспечных ўмоваў вяртання ў Беларусь асоб, якія вымушана пакінулі краіну ў выніку палітычных пераследаў.
2.3. Рэгістрацыя Праваабарончага цэнтра “Вясна” і іншых некамерцыйных арганізацый, якія звярнуліся за рэгістрацыяй.
2.4. Спыненне пераследу журналістаў «Белсат» і «Беларускае радыё «Рацыя », іншых журналістаў, матэрыялы якіх з’яўляюцца ў замежных СМІ, і не перашкаджаць ажыццяўленню іх прафесійнай дзейнасці ў краіне.
2.5. Увядзенне мараторыя на выкананне смяротных прысудаў.
2.6. Адмена артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама забароны на дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый.
2.7. Пачатак планамернай працы па прывядзенні заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы правоў чалавека ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі.
3. Разглядаць беларускую праваабарончую супольнасць як суб’ект дыялогу па правах чалавека паміж ЕС і Беларуссю і паміж ЗША і Беларуссю і ўключыць яе ў гэтыя працэсы як паўнапраўнага партнёра.
Беларускія праваабарончыя арганізацыі лічаць, што спалучэнне пастаяннага маніторынга, палітычнага ціску і аб’яднальнага дыялогу, які адкрывае прастору для грамадзянскай супольнасці, неабходна для прагрэсу ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
ППУ “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”
ПУ “Беларускі дакументацыйны цэнтр”
Асветніцка-дабрачынная ўстанова Камітэт Салідарнасьць
Экспертна-прававое таварыства “Ініцыятыва FORB”
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава
Артыкулы па тэме