Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
Мінск, 25 лістапада 2020 г.
У сувязі з атрыманнем інфармацыі аб прад’яўленні абвінавачвання па ч.2 арт. 339 (хуліганства) і ч.2 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці, здзейсненае грамадска небяспечным спосабам ці пацягнуўшае прычынне шкоды ў буйным памеры), жыхару г. Мінска Ігару Самусенку мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, абапіраючыся на выказаную намі раней пазіцыю па дадзенай справе ў заяве ад 29 кастрычніка 2020 г. яшчэ раз адзначаем наступнае.
Напісанне на асфальце надпісу “Не забудзем” не з’яўляецца праявай хуліганства.
Змест надпісу, месца, у якім ён быў зроблены (месца забойства супрацоўнікамі міліцыі дэманстранта Аляксандра Тарайкоўскага), у кантэксце грамадска-палітычных падзеяў і публічных грамадскіх дыскусій, палітычных пратэстаў, якія адбываюцца ў краіне на працягу апошніх трох месяцаў, сведчаць аб тым, што матывам Марыі і Дзяніса пры яго нанясенні было выказванне меркавання на дадзеныя грамадска значныя тэмы.
Мы лічым, што дадзеная форма выказвання меркавання патрапляе пад абарону Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і не мае нічога агульнага з прад’яўленымі ім абвінавачваннямі.
У адпаведнасці з арт. 19 Пакта кожны чалавек мае права на свабоднае выказванне свайго меркавання; гэтае права ўключае ў сябе свабоду шукаць, атрымліваць усялякага рода інфармацыю і ідэі, незалежна ад дзяржаўных межаў, вусна, пісьмова ці праз сродкі друку ці мастацкія формы выяўлення, ці іншымі сродкамі па свайму выбару. Карыстанне гэтым правам можа накладаць асаблівыя абавязкі і асаблівую адказнасць. Яно можа быць, адпаведна, звязана з некаторымі абмежаваннямі, якія, аднак, павінны быць устаноўленыя законам і з’яўляцца неабходнымі: для павагі правоў і рэпутацыі іншых асобаў, для аховы грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, здароўя і маральнасці насельніцтва.
Абвінавачаны не пасягаў на сакральныя ці гісторыка-культурныя каштоўнасці, не знішчыў іх. Сам надпіс не ўтрымлівае нецэнзурнай лексікі альбо мовы варожасці і нянавісці па прыкметах нацыянальнай, расавай, рэлігійнай прыналежнасці ці сацыяльнага паходжання і іншых прыкметах.
Надпіс “Не забудзем” на асфальце тратуара не мог прывесці да значнага пашкоджання ці знішчэння дарожнага пакрыцця, і матэрыяльная шкода ад такога надпісу відавочна насіла сімвалічны характар.
Штучнае, на нашую думку, павялічэнне памеру шкоды прывяло да дадактовай кваліфікацыі дзеянняў Ігара Самусенкі па ч.2 арт. 218 КК – наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці, здзейсненае грамадска небяспечным спосабам ці пацягнуўшае прычыннешкоды ў буйным памеры.Максімальнае пакаранне, прадугледжанае дадзенай часткай артыкула 218, складае да 10 гадоў пазбалення волі.
У гэтым кантэксце лічым пазбаўленне волі Ігара Самусенкі палітычна матываваным, а саміога Ігара Самусенку палітычным зняволеным у адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”.
У сувязі з гэтым, мы, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі, патрабуем:
- Неадкладнага і безумоўнага вызвалення з-пад варты Ігара Самусенкі, спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго.
- Неадкладнага вызваленн ўсіх палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсій у краіне.
Праваабарончы цэнтр “Вясна”;
РГА “Прававая ініцыятыва”;
Беларускі Дакументацыйны цэнтр;
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;
Ініцыятыўная група «Ідэнтычнасць і права».