When: Sunday, 4. August 2013
To: Monday, 5. August 2013
Where: Vilnius
Contact: Беларускі ДПЧ імя Барыса Звозскава (+37052127703)
Інфармацыйныя акцыі 4 жніўня, нядзеля.
У нядзелю, 4 жніўня, у цэнтры Вільні будзе арганізваная інфармацыйная акцыя: актывісты распавядуць пра пераслед Алеся Бяляцкага і іншых грамадскіх і палітычных дзячаў Беларусі, а ўсе жадаючыя змогуць падпісаць паштоўкі беларускім палітвязням.
Час правядзення акцый: 13.00 – 14. 00 і 17.00 – 19.00
Месца : Кафедральная плошча
Пікетаванне амбасады Беларусі 5 жніўня, панядзелак
У панядзелак, 5 жніўня, беларускія, літоўскія і украінскія грамадскія актывісты збяруцца ля сцен амбасады Беларусі ў Літоўскай Рэспубліцы, каб выказаць салідарную падтрымку праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, асуджанаму да турэмнага зняволення за актыўную праваабарончую дзейнасць.
Удзельнікі акцыі перададуць амбасадару Рэспублікі Беларусь зварот з патрабаваннем вызвалення Алеся Бяляцкага і іншых палітычных зняволеных, а таксама неадкладнага спынення рэпрэсій у дачыненні да беларускіх грамадзкіх актывістаў.
Час правядзення акцыі: 13.00 – 13.30
Месца: вул. Міндаўга, 13, Вільня, Літоўская Рэспубліка
У мінулым годзе мерапрыемствы ў рамках акцыі праходзілі больш чым у 18 краінах свету, у гэтым годзе разнастайныя акцыі салідарнасці таксама пройдуць у розных краінах па ўсім свеце, уключаючы Літву.