When: Friday, 13. May 2011 13.00
Where: Вільня
Host: Літоўскі Сойм (Зала Канстытуцыі)
Contact: (+370 5 212 7703)

Некалькі дзесяткаў фотаздымкаў, зробленых прафесійнымі беларускімі фатографамі падчас акцыі пратэсту 19 снежня 2010 году, паказваюць, што насамрэч адбывалася на “Плошчы-2010”.

Адкрыццё выставы адбудзецца ў перапынку падчас адкрытых слуханняў у Сойме. Слуханні праводзяцца з мэтай стварэння шырокай платформы для дыскусіі па цяперашняй сітуацыі з правамі і свабодамі чалавека ў Беларусі; аналізу стратэгіі, ўжыванай дэмакратычным светам для дапамогі краіне ў пераадольванні крызісу, які пачаўся пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 году; дэманстрацыі практычнай салідарнасці з палітычнымі вязнямі і ахвярамі палітычных рэпрэсій.

Фотавыстава арганізаваная Беларускім Домам правоў чалавека ў Вільні і  прымеркаваная да 15-годдя Праваабарончага цэнтру «Вясна».

Праваабарончы цэнтр “Вясна” быў створаны ў красавіку 1996 году падчас масавых акцыяў пратэсту дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі з мэтай дапамагчы арыштаваным пасля дэманстрацый і іх сем’ям.

У 2003 годзе рашэннем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь грамадскае аб’яднанне “Праваабарончы цэнтр “Вясна” было беспадстаўна пазбаўленае дзяржаўнай рэгістрацыі за ўдзел у назіранні пад час прэзідэнцкіх выбараў у 2001 г.

Нягледзячы на афіцыйнае закрыццё, “Вясна” працягвае займацца прававой дапамогай рэпрэсаваным за палітычную дзейнасць, а таксама арганізацыяй адукацыйных сустрэч, канферэнцый, лекцый, круглых сталоў, маніторынгам сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, выдае і распаўсюджвае ўласныя інфармацыйныя, навуковыя і іншыя праваабрончыя матэрыялы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з’яўляецца адным з заснавальнікаў Беларускага дому правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні.

Мовы мерапрыемства – руская, беларуская, англійская.

Просім пацвердзіць удзел да 12 траўня 2011 г.

па тэл. +370 5 212 7703  альбо па e-mail: belarus@humanrightshouse.org.

 

Папярэдняя праграма

13 траўня 2011 году

Парламент Літоўскай Рэспублікі, Зала Канстытуцыі

12:30 Прэс-канферэнцыя (Адбудзецца ў залі для прэс-канферэнцый Сойму)

13:00 Адкрыццё

13:15 Секцыя 1

Аналіз сітуацыі ў Беларусі і дзеянняў прынятых міжнароднай супольнасцю

Прамоўцы: Аляксей Янукевіч, намеснік старшыні партыі БНФ

Алесь Бяляцкі, старшыня праваабарончага цэнтр «Вясна»

Марыюс Лаўрынавічус, палітычны аглядальнік, рэдактар аддзелу замежных спраў газеце «Lietuvos rytas»

14:00 Секцыя 2

Стратэгіі ЕС і ЗША у дачыненні да Беларусі і іх эфектыўнасць

Прамоўцы: Аляксандр Мілінкевіч, старшыня руху «За свабоду!»

Міхаіл Чыгір, былы прэм’ер-міністр Беларусі, сябра Нацыянальнага камітэту Аб’яднанай грамадзянскай партыі

Віціс Юрконіс, Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы, старшыня аддзелу палітычнага аналізу і даследавання

Вадзім Вілейта, сузаснавальнік арганізацыі «BYwatch», палітычны аналітык

14:45 Адкрыццё фота-выставы і кава-паўза

15:15 Секцыя 3

Прэзентацыя канцэпцыі стратэгіі Нацыянальнай каардынацыйнай рады дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі на 2011-2012

15:45 Секцыя 4

Сродкі ціску на беларускі рэжым: Чорны спіс ЕС

16:00 Закрыццё