When: Saturday, 26. October 2013
To: Sunday, 27. October 2013
Where: Вільня, Holiday Inn Vilnius Hotel (Seimyniskiu str. 1)
Contact: Аргкамітэт ІІІ Беларускага правабарончага форума (belforum2010@gmail.com)
У часе Форуму плянуецца абмеркаваць бягучую сытуацыю ў айчынным правабарончым руху, стан правоў чалавека ў Беларусі і на постсавецкай прасторы, магчымую стратэгію дзеяньняў беларускіх праваабронцаў. Плануецца правядзеньне паралельных тэматычных сэкцыяў.
У аргкамітэт сёлетнега Форуму ўвайшлі Праваабарончы цэнтар “Вясна”, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Цэнтар прававой трансфармацыі, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”, Беларускі дакументацыйны цэнтар і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі. Тэхнічную арганізацыю Форума ажыцьцяўляе Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава. Гэтае мерапрыемства ладзіцца ў працяг традыцыі, закладзенай папярэднімі Беларускімі правабарончымі форумамі, што адбыліся ў 2004 і ў 2010 гадах.
Працоўныя мовы Форума: ангельская, беларуская, руская (сінхронны пераклад).
Documents: