When: Friday, 29. July 2011
To: Sunday, 7. August 2011
Where: Вільня
Contact: Андрэй Палуда (belschool@gmail.com / +37060975600)
Экскурсія “Беларуская Вільня”
29 ліпеня і 7 жніўня ў межах Летняй школы па правах чалавека , на базе Дома правоў чалавека будуць арганізаваныя экскурсіі па Вільні. Экскурсіі будзе праводзіць Леанід Дранько-Майсюк – вядомы беларускі паэт, пісьменнік і знаўца мясцінаў Вільні, звязаных з беларускай культурай і гісторыяй. Экскурсанты змогуць даведацца шмат цікавага пра жыцце і прыгоды дзеячаў беларускай культуры ў Вільні, убачыць гістарычны будынак, дзе мясцілася рэдакцыя першай беларускай газеты “Наша Ніва” ды наведаць могілкі Росы, дзе знайшлі свой апошні прытулак Уладзіслаў Сыракомля, Адам Пілсудзкі, Францішак Аляхновіч…
Экскурсія бясплатная, узяць удзел можа кожны ахвотны.