When: Monday, 28. February 2011 19.00
To: Monday, 28. February 2011
Where: Вільня, Кінатэатр Skalvija, Goštauto 2/15
Host: Літоўскі цэнтр па правах чалавека, Беларускі Дом правоў чалавека, Belarus Watch
Contact: (nerijus@lchr.lt / 8 (5) 262 88 58)
More info: www.nepatoguskinas.lt/lt/2011
Мова прагляду: расейская/беларуская з ангельскімі субтытрамі.
Мова дыскусіі: ангельская (магчымы пераклад асобных выказванняў з беларускай/расейскай моў).
Уваход – па квітках. Квіток можна бясплатна атрымаць у касе кінатэатра Skalvija ў дзень прагляду.
У фільме “Каралеўства дохлых мышэй” Віктар Дашук малюе партрэты Аляксандра Лукашэнкі і людзей з яго атачэння пераважна з выкарыстаннем матэрыялаў афіцыйнай тэлепрапаганды. Апошняя ў перадвыбарчы перыяд пераступае межы абсурду, а сам прэзідэнт выступае як хваравіты тыран, што ўтрымлівае ўладу дзякуючы страху або разліку навакольнага натоўпу. У 2009 г. “Каралеўства дохлых мышэй” адкрыла міжнародны кінафестываль WatchDocs у Польшчы.