When: Saturday, 3. December 2011 14.00
Where: Вільня, Беларускі ДПЧ, Latako, 3.
Host: Ініцыятыўная група па стварэнні Клубу еўрапейскіх настаўнікаў пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях (АМО) (Чэхія) і ПАГА “Рух “За Свабоду””.

Гiсторыя конкурсу бярэ пачатак з 2004 года, калi прайшло першае спаборнiцтва памiж школьнымi камандамi на веданне гiсторыi Еўрапейскага Саюза i гiсторыi Еўропы. Пераможцам стала каманда Ждановiцкай СШ.

У 2005 годзе конкурс праходзiў у два этапы: рэгiянальныя паўфiналы і фiнал у Мiнску. Пераможцам конкурсу стала каманда Расонскай СШ iмя П.Машэрава.

У 2006 годзе тытул пераможцаў па выніках паўфіналаў і фіналу перайшоў да каманды Славянскай гімназіі з Бабруйску.

У 2007 годзе конкурс праходзiў у адзiн этап, пераможцам якога стала каманда Еўраклуба «Дзе я?» (г. Ліда).

У 2008 годзе конкурс зноў праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) – пісьмовы тэст, другі тур (фінал) – камандныя спаборніцтва. Пераможцамі ўпершыню сталі школьнікі са сталіцы – каманда мінскай СШ № 207.

У 2009 годзе конкурс праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) – пісьмовы тэст, другі тур (фінал) – камандныя спаборніцтва. Пераможцамі ў другі раз стала каманда мінскай СШ № 207.

У 2010 годзе конкурс праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) – пісьмовы тэст, другі тур (фінал) – камандныя спаборніцтва. Пераможцамі стала каманда з Навагрудка “Беларускае кола”.

 

У 2011 годзе фінал упершыню праходзіць па-за межамі Беларусі, але ў горадзе зусім не чужым для беларусаў – у старажытнай Вільні. Гэтым разам за галоўны прыз пазмагаюцца пераможцы адборачнага туру – школьныя каманды з Брэста, Крычава, Магілева і Мінска. У праграме фіналу – прэзентацыі каманд, конкурс аратарскага майстэрства, узаемныя пытанні і адказы, “медыяазбука”. Каманды рассудзіць кампетэнтнае журы, складзенае з прадстаўнікоў арганізатараў конкурсу. Дарэчы, сёлетні конкурс прысвечаны 20-годдзю Вышаградскай групы, таму большасць заданняў будзе звязаная з краінамі-чальцамі гэтага міждзяржаўнага аб’яднання.

 

Пачатак імпрэзы ў  Беларускім Доме правоў чалавека – а 14.00. Аргкамітэт сардэчна запрашае прадстаўнікоў СМІ, а таксама ўсіх беларусаў, якія 3 снежня апынуцца ў Вільні наведаць гульню і падтрымаць нашых школьнікаў-эрудытаў.