When: Friday, 5. August 2011 13.00
Where: Вільня, Латако, 3
Host: Беларускі ДПЧ
Contact: Мар’яна Ільіна ( +370 5 212 7703)
Алесь Бяляцкі быў затрыманы каля плошчы Перамогі ў Мінску і дастаўлены ў офіс Праваабарончага цэнтру «Вясна» для правядзення вобшуку. У яго кватэры ў Мінску і на лецішчы пад Мінскам таксама былі праведзеныя ператрусы. Як праваабаронца паспеў паведаміць сваім калегам па тэлефоне, ён абвінавачваецца ва “ўхіленні ад выплаты падаткаў”.
“Я думаю, што прычына гэтых абвінавачванняў заключаецца ў тым, што наша арганізацыя [Вясна] аказвае рознага кшталту дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі”, – заявіла Таццяна Равяка, калега Бяляцкага па працы ў “Вясне” і прэзідэнт Беларускага Дому правоў чалавека ў Вільні.
Артыкул 243,2 беларускага Крымінальнага кодэкса “Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры» прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
***
Бяляцкі з’яўляецца старшынём Праваабарончага цэнтра “Вясна” з 1998 года. Арганізацыя была афіцыйна зачыненая рашэннем суда ў 2003 годзе пасля актыўнага ўдзелу ў назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі.
Праваабаронцы неаднаразова спрабавалі зарэгістраваць арганізацыю, але беспаспяхова. Міжнародная супольнасць лічыць рэпрэсіі супраць “Вясны” і кіраўніцтва Праваабарончага цэнтру палітычна матываванымі. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з’яўляецца членам Міжнароднай асацыяцыі па правах чалавека (FIDH).
Сотні ахвяр рэжыму атрымалі прававую ды іншыя віды дапамогі дзякуючы “Вясне”.