When: Wednesday, 3. June 2009 17:00 – 19:00
To: Wednesday, 3. June 2009
Where: Вільнюс, Дом правоў чалавека, Latako g. ę
Host: Vilnius Media Seminar

Выбары ў Еўрапарламент адбудуцца з 4 па 7 чэрвеня ва ўсіх краінах Еўразвязу. Гэтыя выбары маюць  розныя наступствы і перспектывы для Беларусі і Літвы. Для Літвы – абранне новых альбо падтрымка цяперашніх дэпутатаў. Для Беларусі – гэта абранне будучых палітычных стасункаў з ЕЗ.

Шостае паседжанне адкрытага даследчага праекту Vilnius Media Seminar прысвечана аналізу новых медыяў у перадвыбарчай кампаніі. Пад час семінару адбудуцца прэзентацыі беларускіх і літоўскіх даследчыкаў. Плануецца абмеркаваць такія тэмы і пытанні як:

  • Як выкарыстоўваюцца новыя медыя?
  • Як была пабудавана глабальная кампанія некаторых еўрапейскіх партый з улікам лакальных асаблівасцей?
  • Як асвятляліся гэтыя выбары ў беларускіх і літоўскіх медыя?

Працоўная мова – англійская

Запрашаем да ўдзелу выкладчыкаў, аспірантаў, студэнтаў і ўсіх зацікаўленых.