When: Friday, 25. March 2016
To: Friday, 25. March 2016
Where: Вільня
Contact: ( studentcouncil@ehu.lt)
У гэты дзень у 1918 годзе была прынята Трэцяя Ўстаўная грамата, у якой абвяшчалася незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Каб разам успомніць падзеі тых гадоў, мы збярэмся а 12.30 на віленскіх могілках Росы і ўрачыста ўшануем памяць выбітных дзеячоў БНР, дзякуючы якім і з’явіўся Дзень Волі. Пасля гэтага а 13.00 распачнецца актыўная частка праграмы – тэматычная гульня-арыентаванне па Старым горадзе Вільні. Падчас гульні каманды змогуць у займальнай форме даследаваць горад, наведаць мясціны звязаныя з дзейнасцю БНР. Каманды маюць складацца ад 2 да 4 чалавек. Для рэгістрацыі на гульню трэба запоўніць наступную форму. Каманда-пераможца атрымае бясплатную паездку ў Трокі ад Vilnius Relax, а таксама сувенірныя прызы ад “Арт Сядзібы”.
А 15.30, у бібліятэцы імя Урублеўскіх, пройдзе адкрыццё выставы прысвечанай Беларускай Народнай Рэспублікі і адбудзецца адкрытая лекцыя “Семь год мары: у пошуках Беларусі” Андрэя Чарнякевіча – вядомага даследчыка нацыянальнай спадчыны ў Беларусі.
Святочная праграма завершыцца а 19.00 канцэртам маладога і таленавітага гурта NAVI. Беларускія музыкі выканаюць свае самыя новыя сінглы, а таксама тыя песні, якія ўжо паспелі стаць улюбёнымі мелодыямі беларусаў. Канцэрт будзе праходзіць у маляўнічым раёне Ужупіс, у бары “Užupio kavinė”.
Святкаванні Дня Волі былі арганізаваныя супольнымі сіламі Студэнцкага прадстаўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, Моладзевай асацыяцыяй «StudAlliance», Беларускім домам правоў чалавека імя Б. Звозскава і Таварыствам беларускай культуры ў Літве. Мерапрыемствы сталі магчымымі пры падтрымцы Культурнай пляцоўкі «Арт Сядзіба», агенцтва «Vilnius Relax», Альянсу лібералаў і дэмакратаў за Еўропу і чальца Еўрапарламента Пятраса Аўштравічуса.
25 сакавіка ўсе беларусы атрымаюць цудоўную магчымасць сабрацца разам, каб актыўна і цікава адзначыць адну з самых важных падзей года – Дзень Волі. Усе арганізатары і партнёры шчыра запрашаюць да ўдзелу ўсіх ахвотных!
Праграма:
12:30 –13:00 Ушанаваньне памяці дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі на могілках Росы (Rasų g. 32).
13:00 – 15:30 Гульня па гарадскім арыентаванні ў Вільні.
15:30 Адкрыццё выставы БНР у Бібліятэцы Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (Žygimantų g. 1/8)
16:00 – 17:30 Лекцыя “Семь год мары: у пошуках Беларусі” гісторыка Андрэя Чарнякевіча (Žygimantų g. 1/8).
19:00 – 21:00 Святочны канцэрт гурта NAVI (Užupio g. 2).
Арганізатары: Студэнцкае прадстаўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта; Моладзевая асацыяцыя «StudAlliance»; Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава; Таварыства беларускай культуры ў Літве.
Партнёры: Культурная пляцоўка «Арт Сядзіба»; агенцтва «Vilnius Relax»; Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу.
Кантакты:
+37067922058 (Дзяніс)
+ 37067516062 (Кірыл)
studentcouncil@ehu.lt