When: Friday, 11. May 2012 18.00
Where: Вільня, Беларускі Дом правоў чалавека (Latako g. 3).
Host: Арганізацыя Belarus Watch і грамадзянская кампанія “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!”
Contact: Мар’яна Суткене (+37067162014)

І. Сушко прадстаўляе арганізацыю «Еўропа без бар’ераў», што прасоўвае ўнутраныя рэформы для дасягнення Украінай крытэрыяў бязвізавай краіны ў адносінах з ЕС.

У лекцыі «Бязвізавая Еўропа для краін “Усходняга Партнёрства”: шляхі дасягнення» экспертка закране наступныя пытанні:

  • Перспектывы краін «Усходняга партнёрства» ў візавай лібералізацыі.
  • Як выглядаюць Беларусь і Украіна на візавай мапе ЕС?
  • Права свабоды руху для грамадзян трэціх краін: тэорыя і практыка.
  • Базавыя асновы візавай і міграцыйнай палітыкі ЕС.
  • Што рабіць грамадзянскай супольнасці і дзяржструктурам для як найхутчэйшага спрашчэння і адмены візавага рэжыму.

На лекцыю запрашаюцца актывісты кампаніі «БЕЗ ВІЗЫ!» і іншыя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, прадстаўнікі СМІ, а таксама дзяржструктур краін ЕС, якія цікавяцца намаганнямі грамадскіх арганізацый па прасоўванні міжчалавечых кантактаў паміж ЕС і Беларуссю.

Працягласць лекцыі, разам з пытаннямі і адказамі: 1 г 45 хв.

Мовы: руская/беларуская і англійская (сінхронны пераклад).

Просім Вас пацвердзіць удзел па адрасе belaruswatch@belaruswatch.org з пазначэннем імя, арганізацыі, якую Вы прадстаўляеце, і кантактнага тэлефона.