When: Friday, 27. June 2014 12:30
Where: Вільнюс, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава (Латака, 3)
Contact: Ганна Герасімава (director.belarus@humanrightshouse.org / +370 60805447)
Алесь Бяляцкі быў вызвалены 21 чэрвеня – у дзень уступлення ў сілу Закона “Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
Алесь Бяляцкі быў арыштаваны 4 жніўня 2011 года і правёў у зняволенні 1052 дні. Працоўная група па адвольных затрыманнях Савета па правах чалавека ААН прызнала арышт Алеся Бяляцкага адвольным.
Мовы прэс-канферэнцыі: руская / беларуская з сінхронным перакладам на англійскую.
Онлайн-трансляцыя прэс-канферэнцыі , дзе ўсе жадаючыя змогуць задаць свае пытанні Алесю Бяляцкаму, будзе даступная па адрасе: http://www.ustream.tv/channel/hrhbelarus
Калі ласка, пацвердзіце свой удзел па адрасе: belarus@humanrightshouse.org.