When: Monday, 16. November 2015 18:30
To: Monday, 16. November 2015
Where: Вільнюс, Беларускі ДПЧ імя Б.Звозскава
Host: Сустрэчу арганізуе Студэнцкае прадстаўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта пры падтрымцы Беларускага Дома правоў чалавека
Contact: (kuchynski.dzianis.12@student.ehu.lt)

Чарговая кніга знакамітага беларускага празаіка стала вынікам яго напружанай 15-гадовай працы. Асновай твора з’яўляецца супярэчлівая гісторыя выбітнага, але непрызнанага на Радзіме мастака ХХ стагоддзя Марка Шагала. Працэс напісання кнігі складаўся з шматгадовых даследаванняў Віцебскай мастацкай школы, ўсебаковага аналізу фактычнага матэрыялу з архіваў і біяграфічных дадзеных пра жыццё аднаго з самых яркіх ураджэнцаў Беларусі.

16 лістапада чытачы атрымаюць унікальную магчымасць сустрэцца з Віктарам Марціновічам асабіста і сфармаваць сваё бачанне закранутай праблемы.

Каб паўдзельнічаць у мерапрыемстве, калі ласка, зарэгістуйцеся на адрасе kuchynski.dzianis.12@student.ehu.lt