When: Friday, 9. December 2016 19:00
To: Friday, 9. December 2016
Where: Вільня, Гатэль Artis (Totorių g. 23 )
Дакументальны фільм расказвае пра тое, як Сандра Ужуле-Фонс, журналістка з латвійскімі і польскімі каранямі, вяртаецца ў Латвію, каб даследаваць, наколькі моцны там уплыў Расіі.
Пасля паказу фільма будзе арганізаваная дыскусія і гледачы змогуць задаць пытанні галоўнай гераіні, аўтару ідэі і суаўтару сцэнара – Сандры Ужуле-Фонс.
Фільм на англійскай, польскай, рускай мовах з англійскімі субтытрамі.
Мова дыскусіі: англійская.
Прэзентацыя дакументальнага фільма “Балтыйскі покер. Якая гульня ў Пуціна?” будзе арганізавана і праведзена Фондам Конрада Адэнаўэра у межах Школы перадавога вопыту Усходняга партнёрства ў супрацоўніцтве з Беларускім домам правоў чалавека ім. Б. Звозскава і няўрадавых арганізацый Freedom House і Міжнародны цэнтр электаральных даследаванняў (IESC).